АДКРЫТЫ МІЖРЭГІЯНАЛЬНЫ ПЛЕНЭР-КОНКУРС ЮНЫХ МАСТАКОЎ «ПАЛІТРА ПРЫДЗВІННЯ», прысвечаны І.Ф. Хруцкаму

Галоўная ідэя пленэра – даць магчымасць юным талентам паспаборнічаць у сваім мастацтве, непасрэдна акунуўшыся ў глыбіню адлюстраваных з’яў або матываў, а таксама набыць новы вопыт і новых сяброў. У рамках пленэру ўдзельнікі малююць гарадскія пейзажы Наваполацка, пішуць натурныя работы ў ваколіцах Полацкага і Ушацкага раёнаў, выконваюць нацюрморт, удзельнічаюць у круглых сталах.

г. Наваполацк (штогод)