АБЛАСНОЕ СВЯТА ДУХОЎНАЙ МУЗЫКІ

Яркай падзеяй у культурным жыцці Віцебшчыны з’яўляецца абласное свята духоўнай музыкі, якое ў 2019 годзе адзначыла 25-гадовы юбілей. На працягу двух дзён удзельнікі самабытнага творчага форуму, які захоўвае і папулярызуе высокую музычную і вакальную культуру многіх пакаленняў, радуюць жыхароў і гасцей абласнога цэнтра. Свята праходзіць на дзвюх пляцоўках – на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа і ў Духоўнай семінарыі. У праграму свята ўключана выкананне дарослымі і дзіцячымі акадэмічнымі харамі, ансамблямі, салістамі-вакалістамі і салістамі-інструменталістамі не толькі матываў і канонаў, але і песень на калядныя матывы, калядак, народных песень.

г. Віцебск (штогод)

[ngg src=»galleries» ids=»2″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]