НАРОДНЫ ГУРТ АРХАІЧНЫХ СПЕВАЎ ”КНЯЖЫЧ“

Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры
ДУК ”Цэнтр культуры г. Наваполацка“

[ngg src=»galleries» ids=»51″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]

Творчая дзейнасць гурта вядзецца адпаведна наступных накірункаў: адраджэнне, зберажэнне і папулярызацыя беларускай традыцыйнай культуры праз вывучэнне беларускіх песень, развіццё беларускіх традыцыйных рамёстваў (шыццё традыцыйнага беларускага адзення, абутку, пляценне паясоў, традыцыйная вышыўка), практычную дзейнасць па падрыхтоўцы і правядзенні традыцыйных народных святаў, рэканструкцыі старажытных абрадаў.
Штогод гурт праводзіць рэканструкцыі традыцыйных беларускіх абрадаў каляндарнага цыкла: Калядаванне, Гуканне вясны, Купалле; таксама абрадавай гульні ”Жаніцьба Цярэшкі“, што была распаўсюджана на Полаччыне. Падчас рэканструкцый абрадаў ажыццяўляюцца выезды ў вёскі, на бераг возера, каб умовы правядзення максімальна адпавядалі натуральным. Адметнасцю гурта ”Княжыч“ з’яўляецца аўтэнтычнае выкананне народных песень, імкненне захаваць традыцыйнае гучанне фальклорнай спадчыны, структуру абрада. Падчас сваіх мерапрыемстваў удзельнікі гурта апрануты ў традыцыйныя касцюмы, якія зроблены ўласнымі рукамі ў асноўным па ўзору Лепельскага строю.
Калектывам праводзіцца праца па ўдасканаленню метадычнага матэрыялу і распрацоўцы сцэнарыяў па правядзенні каляндарных абрадаў: Каляды, Гуканне вясны, Купалле. Падрыхтаваны метадычныя матэрыялы майстар-класаў і гульнёва-забаўляльных праграм для школьных і дашкольных устаноў горада.
Калектыў – актыўны ўдзельнік і дыпламант наступных мерапрыемстваў: абласнога агляду-конкурсу вясельных абрадаў Віцебшчыны ”Вялікая вясельніца“, Міжнароднага форума ”Традыцыйная культура, як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства“, абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі ”Ад прашчураў да зор“, фестывалю сярэднявечнай культуры ”Меч Брачыслава“, Міжнароднага конкурсу фальклору і рамёстваў ”Смоленский рожок“, Міжнароднага фэсту народнай культуры ”Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе“ і інш.
Гурт рыхтуе для сваіх выступленняў фальклорныя праграмы з улікам узросту аўдыторыі. Для школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў праводзяцца фальклорна-гульнёвыя праграмы з выкарыстаннем традыцыйных народных гульняў (”Гарачая патэльня“, ”Цяцерка“, ”Баяры“, ”Явар“ і інш.).
Сярод удзельнікаў калектыву няма людзей з музычнай адукацыяй. Аўтэнтычная манера выканання існуе ў той форме, у якой яна дайшла праз пакаленні. У сабраных калектывам беларускіх народных песнях адлюстроўваецца жыццё нашага народа, яго доля і душа. Репертуар калектыву складаюць песні (больш за 100), прысвечаныя як пэўнаму святу ці абраду, так і пазаабрадавыя.