ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КЛУБ ”КРУГАВЕРЦЬ“

Аўтар admin 14.09.2020

ДУК ”Лепельскі раённы Дом культуры“

krugavercz-2
krugavercz-3
krugavercz-1
krugavercz-5

Клуб ”Кругаверць“ быў створаны ў 1990 годзе на базе фальклорнага калектыву вуліцы Садовай горада Лепеля. У калектыве, які стаў вытокам ”Кругаверці“, усяго было чатыры жанчыны: Марыя Ламека, Ганна Тарнаўская, Зінаіда Стэльмах, Праскоўя Дуброўская. Гэты невялічкі гурт увабраў у сябе рознаквецце традыцыйных спеваў Лепельшчыны. Падчас стварэння клуба ”Кругаверць“, акрамя жанчын, у яго увайшлі падлеткі i моладзь, якія цікавяцца традыцыйнай народнай культурай. Ступень валодання мясцовай традыцыяй аказалася настолькі яскравай, што жанчыны былі запрошаны ў Маскву для ўдзелу ў фальклорна-этнаграфічным канцэрце, што адбыўся ў Саюзе кампазітараў СССР.
У поўнай меры раскрыў творчыя магчымасці жанчын вядомы беларускі музыколаг З.Я.Мажэйка. Фальклорны гурт быў запрошаны для ўдзелу ў здымках навукова-папулярных фільмаў – ”Галасы вякоў“, ”Прынясі, Божа, хмару“ i ”Крывыя вечары“.
Песні гурта гучалі на радыё і абласным тэлебачанні. У 1994 годзе гурт быў ўдзельнікам І міжнароднага фестывалю на Беларусі, які праходзіў у горадзе Пінску.
У 1996 годзе калектыву было прысвоена ганаровае найменне ”народны“.
У 1997 годзе фальклорны клуб атрымаў званне лаўрэата на фестывалі народнага мастацтва Беларусі ”Беларусь – мая песня“. У гэтым жа годзе калектыў становіцца лаўрэатам абласнога конкурсу аматарскіх аб’яднанняў, які праходзіў у г.Гарадок.
Колькасць удзельнікаў клуба – 15 чалавек. Узроставы склад разнастайны, але ўсе удзельнікі клуба маюць добрыя зносіны паміж сабою, з вялікай любоўю, цікавасцю, павагай адносяцца да народнай спадчыны. Кіраўнік клуба – Святлана Анатольеўна Карабань.
Дзейнасць клуба рознабаковая: песенны фальклор, народныя святы і абрадавыя дзеянні, традыцыйная народная кухня. Актыўна праводзяцца фальклорныя экспедыцыі па вёсках Лепельскага раёна, падчас якіх былі запісаны вясельныя, велікодныя, купальскія песні, фрагменты вясельнага і купальскага абрадаў. Аўтэнтычны матэрыял быў запісаны ад жанчын вёсак Слабодка, Слабада, Юркоўшчына Лепельскага раёна.
Удзельнікі гурта з задавальненнем вывучаюць традыцыі сваіх продкаў, падчас экспедыцый пераймаюць ад непасрэдных носьбітаў фальклору манеру спеваў, выкананне традыцыйных танцаў. Штогод калектывам праводзяцца тэатралізаваныя прадстаўленні да святаў народнага календара – Каляды, Купалле і інш. Традыцыйна праводзіцца гульня ”Жаніцьба Цярэшкі“, падчас якой адбываюцца майстар-класы па беларускім народным танцам.
У 2013 годзе клуб удзельнічаў у тэлевізійным творчым праекце ”Зорны шлях“. У 2015 годзе калектыў з фрагментам вясельнага абраду ”Перазовы“ прыняў удзел у абласным свяце вясельных абрадаў Віцебшчыны ”Вялікая вясельніца“ ў г.Дуброўна, дзе атрымаў дыплом ”За лепшае выкананне вясельных танцаў і гульняў“. На свяце ручніка ”Ручнік як лёс“ у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ ў 2015 годзе атрымаў ІІ месца. Танцавальныя пары калектыву прымалі ўдзел у конкурсе беларускіх танцаў ”Мяцеліца“ (г.Мінск, 2013 г.) і ў турніры беларускіх народных танцаў у межах Міжнароднага свята традыцыйнай культуры ”Браслаўскія зарніцы“ (г.Браслаў, 2015г.).
У 2017 годзе калектыў прыняў удзел у абласным аглядзе-конкурсе вясельных абрадаў Віцебшчыны ”Вялікая вясельніца“ ў г.п. Ушачы, дзе прадставіў карагод вясельных гульняў і забаў Лепельшчыны. Гурт з’яўляецца лаўрэатам ІІ ступені абласнога агляду-конкурсу фальклорных калектываў вобласці ў межах абласнога фальклорнага форума (г. Лепель, 2017 г.). Танцавальныя пары ”Кругаверці“ – лаўрэаты ІІ ступені турніра побытавых танцаў у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (г.Віцебск, 2018 г.). На абласным аглядзе-конкурсе калектываў мастацкай творчасці і аматарскіх аб’яднанняў з найменнем ”народны, узорны“ ”Званне пацвярджаю“ гурт прадставіў фальклорную праграму ”Вясновыя забавы“.
Народны фальклорны клуб ”Кругаверць“ праводзіць няспынную актыўную дзейнасць сярод грамадзян рознага ўзросту па папулярызацыі беларускай мовы, вывучэнні абрадаў, звычаяў і традыцый малой радзімы, гісторыі Лепельскага краю.

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Я — ведущий!

ЗАПРАШАЕМ!

Мерапрыемствы

  1. Выстава папугаяў, пявучых птушак і дробных жывёл.

    01.09.2020 12:00 - 30.05.2021 18:00
  2. Чароўных слоў увасабленне

    17 февраля 09:00 - 20 марта 18:00
  3. Шлях да майстэрства

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00
  4. Погляд у мінулае

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00

Посмотреть все Мероприятия

Анонс

МАГІЯ ДРЭВА Так называецца персанальная выстава народнага майстра з Докшыц Віктара Гарбачова, якая праходзіць у межах арт-праекта ”Партрэт майстра“. Адкрыццё выставы адбудзецца 21студзеня 2021 года ў 15.00 у выставачнай зале абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Віктар Іванавіч Гарбачоў адраджае традыцыі рухомай драўлянай цацкі. Асновай тэматыкі яго твораў з’яўляецца паўсядзённасць: сюжэты з вясковага жыцця, нарысы на побытавыя тэмы, навакольны жывёльны і раслінны свет. Для працы механізма майстар выкарыстоўвае цвёрдыя пароды дрэва: бярозу, дуб, ясень, для самой цацкі – больш падатлівую ліпу, асіну, алешыну. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу народной цацкі і лялькі ”Забава“ у межах XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2015), Міжнароднага свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве ”Дрэва жыцця“ ў межах XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2017). Віктар Іванавіч працуе майстрам-метадыстам разьбы па дрэве ў Докшыцкім раённым Доме рамёстваў. Актыўны ўдзельнік раённых, абласных і міжнародных фестываляў, выстаў, кірмашоў. Браў удзел у рэстаўрацыі касцёла Святой Троіцы ў г.Докшыцы і касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в.Параф’янава Докшыцкага раёна. Вырабы майстра знаходзяцца ў фондах Докшыцкага Дома рамёстваў, ДУ ”Віцебскі абласны метадычны центр народнай творчасці“, прыватных калекцыях Літвы, Расіі, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і Беларусі.

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)
  • Email
  • Vk