НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЫЎ ”ВЯСЁЛЫЯ МУЗЫКІ“

ДУК ”Сенненскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“

[ngg src=»galleries» ids=»61″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]

Фальклорны калектыў ”Вясёлыя музыкі“ быў створаны па ініцыятыве Вольгі Дарожкінай і Сяргея Пагарэльскага у 1988 годзе у Доме культуры г.Сянно. Сваю творчую дзейнасць калектыў вядзе больш за 30 год. Пройдзены вялікі шлях, набыты вопыт і майстэрства. Так паступова складалася першае ядро сеннескіх музык. Касцяком калектыву з’яўляюцца таленавітыя людзі: Раіса Усціновіч, Віктар Грыбоўскі, Андрэй Бірулін, Людміла Семянкова, Алена Максімовіч, Светлана Бінцяй. Неўзабаве да тых першых далучыліся больш маладыя: Віталій Калінін, Алёна Лапітава, Вольга Капейкіна, Таццяна Кухлеўская. Хто сам прыйшоў, бо любіў спяваць, каго запрасілі, ведаючы іх здольнасці. На тым першапачатковым вопыце пазней выраслі цяперашнія салісты ансамбля. Вядома, усіх ядналі самі работнікі культуры, у тым ліку бібліятэкары Вольга Пракаповіч, Ніна Ладунец, Вікторыя Паляшчук.
Першым кіраўніком калектыву была Вольга Дарожкіна. Менавіта яна пасеяла зерне любові да народнай песні. Галоўнай мэтай калектыву стала вывучэнне і распаўсюджванне рэгіянальных фальклорных здабыткаў. У яго рэпертуар уваходзілі народныя сямейныя абрады і святы нацыянальнага календара: ”Сенненскае вяселле“, Каляды, Купалле, Спас, а таксама песенны фальклор Сенненшчыны.
У складзе калектыву 15 чалавек: 6 мужчын і 9 жанчын. Удзельнікі фальклорнага ансамбля ”Вясёлыя музыкі“ – жыхары г.Сянно, рознага узросту – таленавітыя, чулыя, творчыя людзі, здольныя захапіць публіку беларускім фальклорам.
Пастаянны творчы пошук, удасканаленне майстэрства садзейнічалі станаўленню і прафесійнаму росту калектыву, які ў 1993 годзе атрымаў ганаровае найменне ”народны“.
Зараз удзельнікі ўмела спалучаюць музычна-песенныя, харэаграфічныя і драматычныя жанры ў раскрыцці вобразаў выконваемых твораў. Калектыў дэманструе кірмашы, паказвае абрады хрэсьбін і заручан, масленіцы, ставіць рагатку маладым, водзіць карагоды, дапамагае рыхтаваць тэатралізаваныя праграмы.
У розныя гады з ”Вясёлымі музыкамі“ працавалі мастацкія кіраўнікі: Сяргей Пагарэльскі, Уладзімір Купрэенкаў, Аляксандр Кавалёў, Міхаіл Насоўскі, Дзмітрый Макараў, Аляксандр Васілёнак. Калектыў пад іх кіраўніцвам не раз з’яўляўся пераможцам абласных конкурсаў і фестываляў, выязджаў за межы Беларусі. Сяргей Пагарэльскі быў лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу гарманістаў.
За гады свайго існавання калектыў назбіраў разнастайны рэпертуар. Зараз у рэпертуары шырока выкарыстоўваюцца матэрыялы фальклорнай спадчыны Сенненшчыны. За аснову бяруцца нацыянальныя святы і абрады, песні, музыка, народны гумар. Ансамбль прымае ўдзел у раённых і абласных святах. За час існавання калектыў выступіў ва ўсіх населенных пунктах Сенненскага раёна. Каб задаволіць рознабаковыя густы слухачоў, калектыў уключае ў свой рэпертуар лірычныя, беларускія народныя і фальклорныя песні. Ні адно значнае мерапрыемства горада не абходзіцца без выступлення ”Вясёлых музыкаў“ .
Кіраўнікі калектыву Віктар Гайдукоў і Сяргей Пагарэльскі тонка адчуваюць традыцыйную народную песню, цудоўна спяваюць і перадаюць сваё мастэрства ўдзельнікам, уважліва становяцца да падбору рэпертуару, самастойна робяць пастаноўкі абрадаў, канцэртных нумароў, дзякуючы чаму кожнае выступлеленне ”Вясёлых музык“ – адметнае, непаўторнае і запамінальнае, а разнастайны рэпертуар дазваляе знайсці свайго слухача ў любой аўдыторыі. З вялікім задавальненнем самадзейныя артысты выконваюць і жартоўныя народныя песні і прыпеўкі.
Акрамя ўдзелу ў мясцовых мерапрыемствах ”Вясёлыя музыкі“ ў 2017 годзе дэманстравалі сваё мастэрства на канцэртнай пляцоўцы у горадзе-пабраціме Пачынку, у рамках святкавання Дня Нежалежнасці Расіі.
Удзельнікі ансамбля прымалі актыўны ўдзел у канцэртнай праграме на Сенненскім панадворку падчас абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ”Дажынкі – 2016“ у г.Сянно.
У 2019 годзе калектыў прымаў удзел у праграме ”Наперад у мінулае“ телеканала ”Беларусь 3“.
За час сваёй дзейнасці фальклорны калектыў “Вясёлыя музыкі ” стаў вядомы не толькі ў раёне, але і ў вобласці, рэспубліцы і за яе межамі. Аб гэтым сведчаць артыкулы раённых, абласных, рэспубліканскіх перыядычных выданняў, шматлікія дыпломы і граматы розных конкурсаў.