ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЫЎ ”КУДЗЕЛІЦА“

Аўтар admin 14.09.2020

раённага Дома культуры
ДУК ”Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна“

dubrovno_zajunki3
20200319_172101
dscn1684
dubrovno_probeg1
dubrovno_zags-3

Народны фальклорны калектыў ”Кудзеліца“ створаны пры Дубровенскім раённым Доме культуры ў студзені 1995 года. У 2003 годзе калектыву прысвоена ганаровае найменне ”народны“.
Колькасць удзельнікаў – 15 чалавек ва ўзросце ад 25 да 65 гадоў: рабочыя, служачыя, пенсіянеры. З часу стварэння калектыву нязменным кіраўніком з’яўляецца Анастасія Мікалаеўна Красоўская.
Прыярытэтамі для народнага фальклорнага калектыву ”Кудзеліца“ з’яўляюцца адраджэнне, захаванне і папулярызацыя традыцыйнай народнай культуры, замацаванне духоўнай сувязі пакаленняў, заснаванай на нацыянальных каштоўнасцях. Дэвіз калектыву ”Кудзеліца“: ”Зберажом спадчыну нашых продкаў“.
Народны фальклорны калектыў ”Кудзеліца“ папулярызуе народныя песні, танцы, звычаі, абрады, паданні, прыказкі, прымаўкі, казкі і загадкі Дубровенскага краю, далучаючы сваіх прыхільнікаў да народных традыцый — спадчыны беларускай музычнай творчасці. З дапамогай работнікаў сельскіх устаноў культуры выяўляюцца носьбіты фальклору Дубровеншчыны. У час фальклорных экспедыцый запісваюцца песні, казкі, паданні. Збіраюцца саматканыя спадніцы, андаракі, набываюцца ручнікі, абрусы, посцілкі, гармонікі і іншыя побытавыя рэчы. Калектыў спявае акапэльна і пад музычна-шумавое суправаджэнне: гармонік, баян, бразготкі, бубен, лыжкі і інш. З дапамогай сабранага матэрыялу народны фальклорны калектыў ”Кудзеліца“ адраджае святы і абрады Дубровеншчыны: ”Дубровенскія супраткі“, Каляды, Масленіца, Гуканне вясны, Вялікдзень, Купалле, Дажынкі і інш.
Сумесна з работнікамі аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Дубровенскага райвыканкама калектыў праводзіць урачыстыя рэгістрацыі шлюбу з элементамі вясельнага абраду Дубровеншчыны, дзе таксама паказваецца фрагмент вясельнага абраду ”Драць зайца“. У сваіх выступленнях фальклорны калектыў прадстаўляе песні, звычаі і традыцыі беларускай народнай культуры. Удзельнікі калектыву выступаюць у самабытных сцэнічных касцюмах, зробленых на аснове Дубровенскага строю.
Традыцыя вяселля, што бытуе ў Дубровенскім раёне складаецца з комплексу звычаяў і гульняў, якія праводзяць удзельнікі калектыву ”Кудзеліца“ і ўключае: першы дзень – звычай ”Драць зайца“, другі дзень – абрадавая гульня ”Ганяць маладу на ваду“ і адорванне маладых вясельным ”рагатым“ караваем, трэці дзень – абрадавая гульня ”Ганяць сучку“.
У снежні 2017 года калектыву давялося выступаць у горадзе Мінску на паседжанні Беларускай Рэспубліканскай навукова-метадычнай Рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны з вясельнымі песнямі і абрадамі Дубровеншчыны. На Радзе быў дадзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыи ”А“ нематэрыяльнаму праяўленню творчасці чалавека – ”Традыцыя вяселля са звычаямі“ на тэрыторыі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці“.
Таксама калектывам праведзена рэканструкцыя старадаўняга абрада праводзін у армію, які ўключае ўсябе рэкруцкія песні, уручэнне памятных хусцінак, уваход з бацькамі ў вароты з ручнікоў, як сімвал паспяховага прыходу дадому. Абрад быў прадэманстраваны на грамадзянскім абрадзе ”Провады ў армію“.
Калектыў з’яўляецца пастаянным удзельнікам Міжнароднага фестывалю песні і музыкі ”Дняпроўскія галасы ў Дуброўне“. З канцэртнай праграмай калектыў сустракае гасцей фестывалю, знаёміць іх з мясцовымі песнямі і танцамі. Падчас гала-канцэрта культурнага форума ўдзельнікі калектыву ”Кудзеліца“ праводзяць абрад ”Пасахі на лёгкія шляхі“, дзе з добрымі і цёплымі словамі пажадання звяртаюцца да ўдзельнікаў фестывалю і падносяць ім у гліняным посудзе духмяныя, макавыя пасахі, якія традыцыйна спакон вякоў уручалі дарагім гасцям у дарогу.
Калектыў – удзельнік праграмы ”Жывая культура тэлеканала ”Беларусь 3“, падчас якой паказаў ”Традыцыйныя вясельныя звычаі Дубровенскага раёна“.
У студзені 2019 года народны фальклорны калектыў ”Кудзеліца“ быў запрошаны на Віцебскае абласное тэлебачанне, дзе прадставіў калядныя песні і звычаі Дубровенскага краю.
Па выніках работы за 2019 год народны фальклорны калектыў ”Кудзеліца“ узнагароджаны: сертыфікатам удзельніка святочнага гала-канцэрта творчых калектываў вобласці, прысвечанага 80-годдзю ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“; падзякай старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за адраджэнне і папулярызацыю традыцыйнай культуры і актыўны ўдзел у абласных мерапрыемствах.
19 сакавіка 2020 года народны фальклорны калектыў ”Кудзеліца“ адзначыў 25-ці годдзе творчай дзейнасці. Да юбілею была падрыхтавана новая канцэртная праграма.
На працягу 25 гадоў калектыў пабываў не толькі ва ўсіх куточках Дубровенскага раёна, але і за яго межамі. Прыняў удзел у шматлікіх абласных, рэспублікан¬скіх і міжнародных святах, конкурсах і фестывалях народнай творчасці.
Работа калектыву яскрава адлюстроўваецца на старонках мясцовай раённай газеты “Дняпроўская праўда” і абласной газеты ”Витебские вести”.

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Я — ведущий!

ЗАПРАШАЕМ!

Мерапрыемствы

  1. Выстава папугаяў, пявучых птушак і дробных жывёл.

    01.09.2020 12:00 - 30.05.2021 18:00
  2. Чароўных слоў увасабленне

    17 февраля 09:00 - 20 марта 18:00
  3. Шлях да майстэрства

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00
  4. Погляд у мінулае

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00

Посмотреть все Мероприятия

Анонс

МАГІЯ ДРЭВА Так называецца персанальная выстава народнага майстра з Докшыц Віктара Гарбачова, якая праходзіць у межах арт-праекта ”Партрэт майстра“. Адкрыццё выставы адбудзецца 21студзеня 2021 года ў 15.00 у выставачнай зале абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Віктар Іванавіч Гарбачоў адраджае традыцыі рухомай драўлянай цацкі. Асновай тэматыкі яго твораў з’яўляецца паўсядзённасць: сюжэты з вясковага жыцця, нарысы на побытавыя тэмы, навакольны жывёльны і раслінны свет. Для працы механізма майстар выкарыстоўвае цвёрдыя пароды дрэва: бярозу, дуб, ясень, для самой цацкі – больш падатлівую ліпу, асіну, алешыну. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу народной цацкі і лялькі ”Забава“ у межах XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2015), Міжнароднага свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве ”Дрэва жыцця“ ў межах XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2017). Віктар Іванавіч працуе майстрам-метадыстам разьбы па дрэве ў Докшыцкім раённым Доме рамёстваў. Актыўны ўдзельнік раённых, абласных і міжнародных фестываляў, выстаў, кірмашоў. Браў удзел у рэстаўрацыі касцёла Святой Троіцы ў г.Докшыцы і касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в.Параф’янава Докшыцкага раёна. Вырабы майстра знаходзяцца ў фондах Докшыцкага Дома рамёстваў, ДУ ”Віцебскі абласны метадычны центр народнай творчасці“, прыватных калекцыях Літвы, Расіі, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і Беларусі.

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)
  • Email
  • Vk