НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТ ”АРШАНАЧКА“

Антонаўскага сельскага Дома культуры
ДУК ”Аршанскі гарадскі Цэнтр культуры ”Перамога“

Фальклорны гурт ”Аршаначка“ існуе з 1990 года. Ганаровае найменне ”народны“ калектыў атрымаў у 2003 годзе. З таго часу сваечасова і паспяхова яго пацвярждае. Нязменны кіраўнік калектыву – Кісялева Наталля Васільеўна. Склад калектыву – 12 удзельнікаў. Народны гурт працуе ў абрадава-песенным жанры.
Асноўная мэта дзейнасці калектыву – выхаванне ў мясцовых жыхароў любові да роднай зямлі з улікам далейшага адраджэння і распаўсюджвання сярод насельніцтва раёна старадаўніх абрадаў, звычаяў, папулярызацыя беларускай нацыянальнай культуры.
Рэпертуар гурта складаюць беларускiя народныя песнi, прыпеўкi, побытавыя танцы. Калектыў працуе з тым матэрыялам, які сабраны падчас экспедыцый на працягу ўсёй дзейнасці калектыву, ёсць невялікая фанатэка.
Народны фальклорны калектыў ”Аршаначка“ няспынна працягвае працу па папулярызацыі песеннай народнай спадчыны і пашырэнню рэпертуару.
Большая частка работы Антонаўскага СДК праводзiцца з удзелам народнага фальклорнага гурта ”Аршаначка“, гэта ў асноўным канцэрты, якiя ладзяцца не толькi для жыхароў вёскі Антонаўка, але і ў аграгарадку Бабiнiчы: у дзiцячай школе мастацтваў, сельскай бiблiятэцы, тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Бабiнiцкiм сельсавеце. Гурт ”Аршаначка“ прымае актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах Аршанскага раёна.
У 2020 годзе народны фальклорны гурт прыняў удзел у абласным аглядзе-конкурсе клубаў ”Ветэран“ і ветэранскіх творчых калектываў ”Не старэюць душой ветэраны“, прысвечаным 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Народны фальклорны гурт ”Аршаначка“ мае сваю аўдыторыю, сярод якой ёсць i моладзь, i дзецi, якiм даспадобы выступленнi калектыву, такiм чынам, мясцовая самабытнасць не знiкае, а працягвае сваё жыццё.