МІЖНАРОДНАЕ СВЯТА “ВІШНЁВЫ ФЕСТЫВАЛЬ”

Свята праводзіцца з 2013 года з мэтай адраджэння і папулярызацыі лепшых традыцый, дасягненняў нацыянальнай культуры і мастацтва, падтрымкі беларускіх дыяспар за мяжой, арганізацыі культурнага адпачынку насельніцтва. “Вішнёвы фестываль” уключае ў сябе правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі па садоўніцтве, этна-вечарыну, конкурс баяністаў, акардэаністаў, гарманістаў, гала-канцэрт з удзелам замежных калектываў.  

г. Глыбокае (штогод)