МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ПЕСНІ І МУЗЫКІ “ДНЯПРОЎСКІЯ ГАЛАСЫ Ў ДУБРОЎНА”

Фестываль песні і музыкі праводзіцца з 1993 года. У 2004 годзе яму быў прысвоены статус “міжнародны”. Удзельнікамі мерапрыемства з’яўляюцца лепшыя харавыя, аркестровыя, танцавальныя, фальклорныя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы і іншых краін. Галоўная ідэя фестывалю – аб’яднанне народаў праз гістарычныя, культурныя і духоўныя сувязі. Праграма фестывалю заўсёды насычаная і разнастайная.

г. Дуброўна (штогод)