МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ МАСТАЦТВАЎ “СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ”

Дадзены фестываль – яркі прыклад ўмацавання культурных сувязей беларускага народа з культурай краін усяго свету. У “Славянскага базару ў Віцебску” – вялікая і цікавая гісторыя, якая пачынае свой адлік з 18 ліпеня 1992 года. За гады свайго існавання фестываль сустракаў прадстаўнікоў больш чым 70 краін свету. Асноўнымі мерапрыемствамі фестывалю з’яўляюцца: гала-канцэрты ўрачыстага адкрыцця і закрыцця, Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск” і Міжнародны дзіцячы музычны конкурс і іншыя. У рамках фестывалю мастацтваў праходзіць мноства мерапрыемстваў – канцэрты, тэатральныя сустрэчы, Фэст вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”, Міжнародны фестываль-конкурс мажарэтак і барабаншчыц, кірмаш рамёстваў “Горад майстроў”, адкрыты турнір нацыянальных танцаў, конкурсы па традыцыйных рамёствах і іншыя.  

г.Віцебск (штогод)