МІЖНАРОДНЫЯ ШАГАЛАЎСКІЯ ДНІ Ў ВІЦЕБСКУ

Мэтай Шагалаўскіх дзён з’яўляецца папулярызацыя жыцця і творчай спадчыны вядомага мастака Марка Шагала. Праводзяцца штогод, пачынаючы з 1991 года. У праграму дзён ўключаны навуковыя канферэнцыі і чытанні, вернісажы новых выстаў, канцэрты і іншыя мерапрыемствы. Раз у 2 гады праводзіцца Міжнародны Шагалаўскі пленэр з мэтай арганізацыі адкрытай прасторы для развіцця культурных міжнародных кантактаў у галіне мастацкай творчасці. Упершыню такі пленэр быў праведзены ў Віцебску ў 1994 годзе.  

г. Віцебск (штогод)