ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

Масленічная абрадавая гульня “Пахаванне Дзеда” ў Гарадоцкім раёне

Абрад “Пахаванне Дзеда” бытуе на Гарадоччыне вельмі шмат гадоў і яго спраўляе ўжо не адно пакаленне вяскоўцаў. “Пахаванне дзеда” не мае дакладных аналагаў у іншых рэгіёнах Беларусі. Смерць Дзеда ўспрымаецца як падвядзенне своеасаблівай рысы пад “мясаедам” і ўспрымаецца сімвалічна: лічыцца, што ён памірае, падавіўшыся косткаю (“Вось дзед ужо давіцца касцьёй, і мяса ўжо не ядуць, нельга… Ета масляная нядзеля адходзіць і пост заходзіць”).

Абрад праводзіцца кожны год у першы панядзелак Масленіцы і ўяўляе сабой своеасаблівую кульмінацыйную кропку гэтага часу. У ім прымаюць удзел у асноўным жанчыны, прычым сталага ўзросту. Дзеці і маладыя незамужнія дзяўчаты да ўдзелу ў абрадзе не дапускаюцца. Да “крывога панядзелка”, у які ладзіцца дзея, прымеркавана прыгатаванне адпаведнага чучала – вялізнай, у чалавечы рост лялькі з саломы і розных ануч. Дзед апранаецца ў адзенне для мужчын – сарочку, нагавіцы, шапку, “тапці”, ці як раней – лапці. Затым гэту ляльку кладуць, як на пахаванне, на лаву, галавой у чырвоны кут, пад абразы, і пакрываюць абрусам. У хаце ля памерлага збіраюцца аднавяскоўцы, пачынаюць весці дыялогі, галасіць па ім. Яны абменьваюцца рытуальна-гульнёвымі рэплікамі, якія адпавядаюць сітуацыі.

Шмат чаго скіравана тут на смехавую разрадку прысутных. Напрыклад, падкрэсліваецца яго гіперсэксуальнасць, што атрымлівае сваё відовішчнае адлюстраванне: праз штаніну прадзёргіваецца вяроўка з палкаю або моркваю на канцы, а той, хто сядзіць каля дзеда, час ад часу дзёргае за вяроўку:“бабы хахочуць каля яго: і з Люськай хадзіў, і к Манькі лазіў праз вакно, і ў лазню хадзіў за Валькай глядзець, во якей дзед быў…”.

Пасля адбываецца яго пахаванне – чучала выносяць на вуліцу, кладуць на снег і прысыпаюць ім. Затым усе прысутныя вяртаюцца ў хату, садзяцца за памінальны стол з рытуальнымі стравамі (на ім абавязкова прысутнічае “сырніца” і няма ніводнай стравы з мяса), і з песнямі, музыкай і прыпеўкамі памінаюць яго. Вобраз Дзеда, яго смерць у дадзеным выпадку сімвалізуюць заканчэнне зімы, надыход вясны.

Такім чынам, масленічная гульня “Пахаванне дзеда” з’яўляецца адным з самых яркіх “маркераў” паўночна-ўсходняй тэрыторыі Віцебскага Падзвіння. Яна арганічна ўваходзіць у масленічны абрадавы комплекс, які мае тут шырокае бытаванне.

[envira-gallery slug=»ncs7″]

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

ЗАПРАШАЕМ!

Мерапрыемствы

  1. Выстава папугаяў, пявучых птушак і дробных жывёл.

    01.09.2020 12:00 - 30.05.2021 18:00
  2. Чароўных слоў увасабленне

    17 февраля 09:00 - 20 марта 18:00
  3. Шлях да майстэрства

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00
  4. Погляд у мінулае

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00
  5. КОТ-ПАТРИОТ

    23 февраля - 1 марта

Посмотреть все Мероприятия

Анонс

МАГІЯ ДРЭВА Так называецца персанальная выстава народнага майстра з Докшыц Віктара Гарбачова, якая праходзіць у межах арт-праекта ”Партрэт майстра“. Адкрыццё выставы адбудзецца 21студзеня 2021 года ў 15.00 у выставачнай зале абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Віктар Іванавіч Гарбачоў адраджае традыцыі рухомай драўлянай цацкі. Асновай тэматыкі яго твораў з’яўляецца паўсядзённасць: сюжэты з вясковага жыцця, нарысы на побытавыя тэмы, навакольны жывёльны і раслінны свет. Для працы механізма майстар выкарыстоўвае цвёрдыя пароды дрэва: бярозу, дуб, ясень, для самой цацкі – больш падатлівую ліпу, асіну, алешыну. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу народной цацкі і лялькі ”Забава“ у межах XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2015), Міжнароднага свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве ”Дрэва жыцця“ ў межах XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2017). Віктар Іванавіч працуе майстрам-метадыстам разьбы па дрэве ў Докшыцкім раённым Доме рамёстваў. Актыўны ўдзельнік раённых, абласных і міжнародных фестываляў, выстаў, кірмашоў. Браў удзел у рэстаўрацыі касцёла Святой Троіцы ў г.Докшыцы і касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в.Параф’янава Докшыцкага раёна. Вырабы майстра знаходзяцца ў фондах Докшыцкага Дома рамёстваў, ДУ ”Віцебскі абласны метадычны центр народнай творчасці“, прыватных калекцыях Літвы, Расіі, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і Беларусі.

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)
  • Email
  • Vk