1914-2006 г.ж. г. Віцебск |
Нарадзіўся на хутары пад Віцебскам. У 1960-х гадах працаваўу цэху сувенірнай вытворчасці ПА “Хімпласт”, дзе стаўрабіцьвырабы з аргшкла, дрэва, гіпса, мармура. У 1969 годзенапісаў першую карціну. З 1983 года Максімаўпрымаў актыўныўдзелувыставахнароднайтворчасці. З’яўляецца Лаўрэатам Усесаюзнагааглядусамадзейнаймастацкайтворчасці (1984-1985), ІІ Усесаюзнагафестывалюнароднайтворчасці (1987), Рэспубліканскай выставынароднагамастацтва (1989), І і ІІ Нацыянальнайвыстаўкіінсітнагамастацтва (1994, 2000), І Фестывалю народнагамастацтваБеларусі“Беларусь – мая песня” (1998). У 1992 годзевыйшаў кароткаметражны фільм“Майстар з Віцебска”(студыя “Белвідэацэнтр”). У 1997 годзе майстар прыняў удзелу Міжнароднайвыставе“Insita-97” (Браціслава, Славакія). Работы Ф.Л. Максімава знаходзяцца ў фондахДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, УК “Віцебскі абласны краязнаўчы музей, “Нацыянальныгістарычны музей Рэспублікі Беларусь”, Музеі народнага мастацтва ў Атрэнбусах (Польшча), Дзяржаўным музеі-запаведніку “Царыцына” (Расія), Расійскага Дзяржаўнага Дома народнай творчасці (Масква).
БольшасцьтвораўМаксімаванясуцьнароднывобразідылічнага, казачнага свету. Жыццё на хутарысяродпрыроды, побытвяскоўца, фальклорныя і гратэскна-сатырычныяматывы – вось кола традыцыйныхтэмаўтворчасці мастака. Вялікаяколькасць работ майстрамаегістарычнуюпраблематыку. У іхаўтарраспрацоўваевобразідэалізаванаганароднага героя. Гэтафрантальнавыяўленыя постаці з уласцівайідэаграфічнасцю формы. Майстарувасабляе ў аб’ёмепершасныяідэаграмы, плоскасныя і схематызаваныя. Скульптуры “УсяслаўПолацкі”, “ЕфрасінняПолацкая”, “ЯзэпДраздовіч”, “АндрэйРублёў” – дэманструюць узоры народнайрэдукцыіпартрэтнайіканаграфіідзеячоўгісторыі і культуры.У работах творцы выразнавыяўляеццанароднаемысленне. Апавядальнысюжэтспалучаецца з умоўнасцюідэаграфічныхвобразаў.
Апошнія работы Максімава адзначаны выпавядальнасцю і пачуццём замірэння з лёсам. Іх тэматыка рэлігійна-духоўная. Гэта шматлікія анёлы з кветкамі, крыжамі, трубамі. “Укленчаная”, “Анёлы над Успенскім саборам”, “Трубячыя анёлы”, “Крыж Ефрасінні” – работы, якія ўносяць у творчасць майстра рысы прароцтва.
У 2001 годзе прысвоена званне “Народны майстар Беларусі”.
У 2002 годзе ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” была выдадзенакніга“Хведар Максімаў” аб жыцці і творчасці майстра.
Творчасць Фёдара Лазаравіча – узор адметнага мастакоўскага бачання свету. Жыццёвы шлях майстра прайшоў праз жахі і пакуты ХХ стагоддзя, яго творчы шлях – праз іх пераадоленне і ачышчэнне трагедыяй, праз катарсіс.