Логвін Валянціна Міхайлаўна

Логвін Валянціна Міхайлаўна
г.Глыбокае, Віцебская вобласць

Логвін Валянціна Міхайлаўна нарадзілася ў в.Дубоўка Шаркаўшчынскага раёна, з 1978 года жыла ў г.п.Падсвілле Глыбоцкага раёна. У 1993 годзе скончыла Віцебскае швейнае вучылішча №29, дзе атрымала прафесію швачкі. З 2005 года працуеў Глыбоцкім Доме рамёстваў метадыстам па вышыўцы і карункапляценні.
Логвін В.М. валодае наступнымі тэхнікамі вышыўкі: ”крыжыкам“, ”нацягам“,”лікавая гладзь“,”вышыўка па сетцы“, таксама выдатна валодае прыёмамі вязання шыдэлкам і пруткамі. З 2015 года засвоіла тэхніку лапікавага шыцця.
За перыяд работы Валянціна Міхайлаўна зарэкамендавала сябе як творчы, таленавіты і перспектыўны майстар. Да яе ў гурток прыходзяць займацца дзеці розных узростаў, якія на занятках вучацца прыёмам вышыўкі і вязання, займаюцца оапікавым шыццём.
Логвін Валянціна Міхайлаўна неаднаразова дэманстравала сваё майстэрства наперсанальных выставах, якія праходзілі ў выставачнай зале Дома рамёстваў. Майстар – пастаянны ўдзельнік і лаўрэат міжнародных, рэспубліканскіх, абласных мерапрыемстваў: выставы-кірмашу рамёстваў ”Горад майстроў“ у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“; фестывалю народнай музыкі ”Звіняць цымбалы і гармонік“ у Паставах; абласной выставы-конкурсу майстроў вышыўкі сарочкі і фартуха ”Чароўная нітка – 2018“; свята ”Квітней, Глыбоччына!“ у межах фестываля ”Магніфікат“. Валянціна Міхайлаўна – лаўрэат ІІІ ступеніў намінацыі ”Кругасветнае падарожжа“ ў ІІІ адкрытым конкурсе лапікавага шыцця з міжнародным удзелам ”Полацк-квілт“; лаўрэат І ступені ў намінацыі ”Арт-квилт“ у адкрытай абласной выставе-конкурсе майстроў лапікавага шыцця ”Віцебская мазаіка – 2019“.