Карнеева Таццяна Гардзееўна

Карнеева Таццяна Гардзееўна
1978 г.н.
г.Глыбокае

Карнеева Таццяна Гардзееўна нарадзілася ў 1978 годзе ў г.Глыбокае Віцебскай вобласці. З 1999 года пачала працаваць ў Глыбоцкім Доме рамёстваў. У 2002 годзе скончыла Віцебскі педагагічны ўнівесітэт ім. П.М.Машэрава па спецыяльнасці ”настаўнік працоўнага навучання“. З сакавіка 2016 года займае пасаду малодшага навуковага супрацоўніка ў Глыбоцкім Доме рамёстваў.
Таццяна Гардзееўна валодае тэхнікамі вышыўкі ”крыжык“, ”працяг“, ”праразная гладзь“, мярэжка. Але асноўным напрамкам дзейнасці з’яўляецца вывучэнне і аднаўленне асаблівасцей рэгіянальнага касцюма Глыбоцкага рэгіёна на аснове экспедыцыйнай работы і вывучэння матэрыялаў з фондаў краязнаўчага музея. На аснове дадзеных разам з супрацоўнікамі Дома рамёстваў стварыла калекцыю глыбоцкіх строяў.
За час работы ў Глыбоцкім Доме рамёстваў яна падрыхтавала метадычныя распрацоўкі: ”Паясы Глыбоччыны: рэгіянальныя адметнасці“,”Сарочкі і фартухі ў жаночым і дзявочым касцюме на Глыбоччыне“;”Святочны жаночы строй (канец ХІХ – пачатак ХХ ст)“.
Штогод майстар удзельнічае ў міжнародных, абласных і раённых мерапрыемствах, такіх як: выстава-кірмаш рамёстваў ”Горад майстроў“ у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“;абласная выстава-конкурс майстроў вышыўкі сарочкі і фартуха ”Чароўная нітка“.
У 2017 годзе Таццяна Гардзееўна ў складзе творчага калектыву працавала над стварэннем калекцыі верхняга адзення для ўдзелу ў абласной выставе-конкурсе народнага касцюма ”Сцяжкі майстэрства-2017“, у выніку Карнеева Т.Г., Байкова В.В., Логвін В.М., Міхайлоўская А.М. былі ўзнагароджаны дыпломам Гран-пры.
Майстар няспынна прадаўжае працаваць над адраджэннем Глыбоцкага строя, а таксама праводзіць майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў для навучэнцаў сярэдніх школ Глыбоцкага раёна і адпачываючых у санаторна-курортным комплексе ”Пліса“.

cialis