Карандзей Іна Пятроўна

Карандзей Іна Пятроўна
г. Полацк, Віцебская вобласць
1978 г.н.

Карандзй Іна Пятроўна нарадзілася 23 жніўня 1978 года ў в.Гараны Полацкага раёна. У 2001 годзе скончыла Віцебскі індустрыяльна-педагагічны каледж па спецыяльнасці ”майстар швейнай вытворчасці“,”тэхнік-тэхнолаг“.

Зараз працуе кіраўніком народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў ”Майстар“ пры ДУК ”Полацкі раённы Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур“.

Творчасцю Іна Пятроўна займаецца з дзяцінства, самастойна вывучала прыёмы вязання, вышыўкі, шыцця. Стварае тэкстыльныя сувеніры і народныя лялькі, ладзіць персанальныя выставы ў тэхніцы выразання з паперы – выцінанкі. У аснове сюжэтаў яе работ – традыцыйныя птушкі, дрэва жыцця, сюжэты святаў народнага календара.

Вялікую частку сваёй творчасці Іна Пятроўна аддае адраджэнню трыдыцыйных беларускіх рамёстваў на аснове артэфактаў, прывезеных з экспедыцый па Полацкім рэгіёне. Так, быў адноўлены жаночы касцюм 18 – 19 стст. (сарочка, андарак, фартух), ручнік-набожнік у тэхніцы філейнага вязання, ручнікі ў тэхніках вышыўкі крыжыкам, працягам і інш.

Дзякуючы яе творчай і добрасумленнай працы не раз народны клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў ”Майстар“ атрымліваў прызавыя месцы, удзельнічаючы ў міжнародных, рэспубліканскіх, абласных святах-конкурсах.