Каралько Ніна Міхайлаўна

1922 – 2016 г.ж.
г. Гарадок, Віцебская вобл.

Каралько Ніна Міхайлаўна нарадзілася 5 кастрычніка 1922 года ў в.Кошалева Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Атрымала пачатковую адукацыю і ў 1949 годзе пачала працаваць ў калгасе. З 1972 года пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў г. Гарадок Віцебскай вобласці, дзе пачала працаваць швачкай у швейным цаху камбіната г.Гарадка. Майстэрства ткацтва пераняла ад сваёй роднай цёткі. Стаяла ля вытокаў стварэння Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь клубамайстроў народных мастацкіх рамёстваў “Вытокі”.

Адрадзіць майстэрства Ніне Міхайлаўне дапамог выпадак, калі яна ўбачыла старадаўні пояс невядомага майстра ў Гарадоцкім краязнаўчым музеі і сказала: “А ў маёй мамы пояс лепшы”. Па просьбе дырэктара музеявыткала пояс –сапраўднышэдэўр, твормастацтва.

За сваё жыццё Ніна Міхайлаўна стварыла багатую калекцыю паясоў, выкананых ў тэхніцы ткацтва на ніту. Яна прымала ўдзел у розных выставах, конкурсах і фестывалях. Майстрыха ўзнагароджана медалём лаўрэата ІІ ступені Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі (г.Масква, 1987 год) і медалём лаўрэата III Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці за стварэнне калекцыі паясоў у тэхніцы ткацтва на ніту (г. Масква, 1988г.). Неаднаразова ўзнагароджвалася дыпломамі за ўдзел у кірмашы народных рамёстваў “Горад майстроў”у рамках Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”. Узнагароджана дыпломам ІІНацыянальнай выставы народнай творчасці “Жывыя крыніцы” (г. Мінск, 2006 г.). З’яўлялася ганаровым членам Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь клубамайстроў народных мастацкіх рамёстваў “Вытокі”.З задавальненнем перадавала навыкі дзецям і моладзі, ганарылася  сваімі вучнямі, майстрамі Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору, якім перадала сваё майстэрства: Юшковай Н.А., М., Гушчо М.Л. і Гаравой Л.Г.

За шматгадовую дзейнасць, адраджэнне ўнікальнай традыцыі ўзорнага ткацтва паясоў Ніне Міхайлаўне ў 2003 годзе прысвоена званне “Народны майстар Беларусі”.