Качынская Ірына Сяргееўна

Качынская Ірына Сяргееўна
г.п. Ушачы, Віцебская вобласць
1988 г.н.

Качынская Ірына Сяргееўна нарадзілася ў 1988 годзе ў пасёлку імя Свярдлова Ленінградскай вобласці. У 1990 годзе бацькі Ірыны Сяргееўны вярнуліся на сваю радзіму ў г.п.Ушачы, Віцебскай вобласці. Сярэдне-спецыяльную адукацыю атрымала ў Полацкім гандлёва-тэхналагічным каледжы па спецыяльнасці ”таваразнаўца“.

З верасня 2018 года працуе на пасадзе кіраўніка гуртка ”Мастацкі роспіс“ ва Ушацкім Доме рамёстваў, дзе перадае свае веды дзецям і дарослым.

Ірына Сяргееўна з дзяцінства захаплялася маляваннем, адухаўлялася прыродай і краявідамі Ушаччыны, што потым адлюстравалася на яе творчасці. У маляваных дыванах, а таксама роспісе па дрэве і кераміцы, выкарыстоўвае раслінныя, арнаментальныя матывы, выявы жывёл і птушак, пейзажы. Для работы выкарыстоўвае акрыл, алей.

У снежні 2018 года сконыла курсы па саломапляценню ў г.Віцебск і зараз удасканальвае тэхніку самастойна. Вырабляе пано і сувенірную прадукцыю.

Ірына Сяргееўна – пастаянны ўдзельнік шматлікіх мерапрыемстваў не толькі ў раёне, але і вобласці, рэспубліцы. Работы майстра захоўваюцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы.

[ngg src=»galleries» ids=»75″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]