Iльюшкiна Жанна Уладзiмiраўна

Iльюшкiна Жанна Уладзiмiраўна
1973 г.н.
г.п. Лёзна, Віцебская вобласць

Нарадзілася ў 1973 годзе ў г.Віцебск. Скончыла Віцебскі педагагічны інстытут імя П.М.Машэрава. Пражывае ў г.п. Лёзна Вiцебскай вобласцi. З 2014 года ўваходзіцьу склад Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.
Творчы шлях пачынала з роспісу па дрэве і жывапісу. Працаваць над ”маляванкамі“ стала ў 2013 годзе: яны прыцягнулі сваёй яркасцю, сакавітасцю фарбаў, прастатой і душэўнасцю. У працах выкарыстоўвае свабодны пэндзалевы роспіс і трафарэтны спосаб. Адметнай рысай маляванак з’яўляецца выкарыстоўванне набойкi ў якасцi аздобы. У 2014 годзе асвоіла тэхніку ручной набойкі па тканіне пры дапамозе штампаў (спецыяльных драўляных дошчачак з рэльефным узорам з маленькіх цвікоў і металічных пласцін). З мэтай адраджэння вiцебскай набойкi ў 2015 годзе правяла навучальныя курсы па набойцы пры ДУА ”Віцебскі абласны цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў устаноў культуры“. У 2020 годзе на семінары-практыкуме ”Маляванка. Традыцыi беларускай набойкi“ правяла майстар-клас па набойцы для настаўнiкаў з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі горада Віцебска пры ДУА ”Вiцебскi гарадскi цэнтр дададковай адукацыi дзяцей i моладзi“.
Жанна Уладзіміраўна – пастаянны ўдзельнік выстаў, святаў-конкурсаў: IV, V Нацыянальнай выставы наіўнага мастацтва ”Insita“ (г.Віцебск, 2012 г., 2016 г.); IV,V Маскоўскага Міжнароднага фестывалю наіўнага мастацтва і творчасці аўтсайдэраў ”Фестнаив“ (г.Масква, Расія, 2013 г., 2016 г.); Міжнароднага свята-конкурсу майстроў традыцыйнага сучаснага мастацкага роспісу ”Фарбы нябёсаў“ у межах ХХIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2014 г.,лаўрэат ў намінацыі ”Роспіс па тканіне ”Маляванка“); абласной выставы мастакоў-аматараў ”Мая сям’я“ (г.Віцебск, 2019 г.,лаўрэат II ступенi); Ягелонскага кірмашу рамёстваў (г.Люблін, Польшча, 2019 г.).
Адбыліся і персанальныя выставы майстра: ”Суквецце фарбаў“ (г.Віцебск, 2017 г.),”Лёзненскія ўзоры“ (г.Мінск, 2017 г.),”Маляваныя сны“ (г.Віцебск, 2018 г.;г. Мінск, 2019 г.).