1956 г.н.
г. Новалукомль, Віцебская вобл.
Нарадзілася Тэрэса Альфонсаўна ў 1956 г.у в. Мунцавічы Пастаўскага раёна. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава ў 1977 годзе.
З 1996 года майстар працуе ў Чашніцкім Доме рамёстваў кіраўніком гуртка саломапляцення.Актыўны член народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Майстар”Чашніцкага Дома рамёстваў.
Саломапляценнемзаймаецца з 1992 года. Асновы рамястваатрымала ад сваёймаці. Творчая натура майстраасаблівапраявілася ў працы з саломкай. Валодае ўсімі вядомымі прыёмамі саломапляцення і карыстаецца мноствам аўтарскіх. У багатым асартыменце вырабаў – утылітарна-дэкаратыўны посуд, галаўныя ўборы, саламяная пластыка, жаночыя ўпрыгожванні і кветкі. Знакавае і ганаровае месца займаюць кветкі шчасця “Папараць-кветкі”, у якія майстар укладае пажаданні шчасця, кахання, мудрасці, здароўя і дабрабыту. Прыгожыя кветкі маюць вялікія памеры і складаныя кампазіцыі.Майстар таксама валодае такімі відамі творчасці, як вязанне кручком, вышыўка, ткацтва, кераміка, жывапіс.
У 2003 годзе за асаблівыўклад у развіццёнацыянальнайтрадыцыйнай культуры атрымалазванне“Народны майстарРэспублікі Беларусь”.
У 2005 годзераспараджэннемПрэзідэнтаРэспублікі Беларусь Народнамумайстру Худзяковай Т.А. за высокіятворчыядасягненні і развіццёнароднайтворчасціўстаноўленаштомесячнаяперсанальнаянадбаўкатэрмінам на адзін год.Імямайстраўвайшло ў энцыклапедыю“Хтоёсцьхто ў Рэспубліцы Беларусь”.
Худзякова Тэрэса Альфонсаўна – удзельніца і пераможца шматлікіх конкурсаў, святаў і фестываляў па саломапляценні: свята-конкурс “Папараць-кветка” ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” (2004, 2010); лаўрэат Рэспубліканскага фальклорнага фестывалю “Берагіня” (2004); Гран-пры абласной выставы-конкурсу “Майстар і вучні” (2016); абласная выстава-конкурс “Сонцазварот” (2018г).
За час працы ў Доме рамёстваў праз яе творчую лабараторыю прайшло больш за тысячу вучняў. У цяперашні час вучні майстра Худзяковай Т.А. з’яўляюцца годнымі ўдзельнікамі абласных і раённых мерапрыемстваў.
Творы Тэрэсы Альфонсаўны знаходзяцца ў фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай твочасці, Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, прыватных зборах Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, ЗША, Аргенціны, Францыі, Германіі.