Гукава Вольга Мікалаеўна

Гукава Вольга Мікалаеўна
1974 г.н.
г. Паставы, Віцебская вобласць

Вольга Мікалаеўна Гукава нарадзілася 20 лістапада 1974 года. У 1995 годзе скончыла Віцебскае вучылішча мастацтваў па спецыяльнасці ”мастак-выкладчык“. Свой працоўны шлях пачынала кіраўніком гуртка малявання ў г.Віцебск. У 2000 годзе вярнулася ў свой родны горад Паставы, дзе была прынятана работу ў Пастаўскі Дом рамёстваў у якасці кіраўніка гуртка па кераміцы і ганчарству. З 2014г. працуе метадыстам па кераміцы і народнаму роспісу па тканіне. З’яўляецца членам народнага клуба народных мастацкіх рамёстваў і самадзейных мастакоў ”Майстры“ пры філіяле №1 ”Дом рамёстваў ”Стары млын“ ДУК ”Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна“.
У 2008 годзе Вольга Мікалаеўна навучалася на курсах павышэння кваліфікацыі ў г.Віцебск па накірунку ”маляванка“, што з’явілася дадатковым стымулам для вывучэння і авалодання асаблівасцямі мясцовай традыцыйнай тэхнікі стварэння маляваных дываноў і макатак. На аснове матэрыялаў, сабраных ў этнаграфічных экспедыцыях па раёну і фондаў Пастаўскага краязнаўчага музея, вывучаны мясцовыя асаблівасці гэтага накірунку традыцыйнай творчасці, і створана праграма для навучання дзяцей у гуртках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Вольга Мікалаеўна глыбока асэнсоўвае змест будучага твора: выбірае падыходзячы ўзор, імкнецца дасканала яго выканаць; тэмы работ звязаны з расліннымі і анімалістычнымі сюжэтамі, у цэнтры разам з кветкавымі кампазіцыямі змяшчаюцца і азёрныя краявіды з бусламі, галубамі, лебядзямі ці аленямі, выявы помнікаў архітэктуры Пастаўшчыны. У калекцыі майстра – дываны, паўдываннікі, макаткі, сурвэткі, а таксама пано.
Работы майстра народных мастацкіх рамёстваў, якія адрознівае асабісты стыль і манера выканання, разнастайная сувенірная прадукцыя, створаная яе рукамі, шырока прадстаўляюцца на выставах, выставах-продажах падчас правядзення абласных, рэспубліканскіх, фестываляў, святаў, кірмашоў, такіх як:абласная выстава народнага сувеніра Віцебшчыны ”Цвяток радзімы васілька“(2010г.); Міжнароднае свята-конкурс майстроў традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу ”Фарбы нябёсаў“ у межах ХХІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2014г.); V Нацыянальная выстава наіўнага мастацтва “INSITA-2016“,прысвечаная 120-ці годдзю з дня нараджэння Алёны Кіш (2016г.); Міжнародны конкурс майстроў па кераміцы і ганчарству ”Гліна спявае“ ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“(2019г); пленэр майстроў дэкаратыўнага роспісу ”Райскі сад-2019“ (2019г). Майстар – уладальнік ”Гран-пры“ конкурсу майстроў традыцыйнага і сучаснага роспісу ”Фарбы нябёсаў“ ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“(2020г.).