Гетманаў Яўген Максімавіч

Гетманаў Яўген Максімавіч
2000 г.н.
Віцебскі раён

Гетманаў Яўген Максімавіч нарадзіўся ў 2000 годзе ў горадзе Віцебску. У 2019 годзе скончыў філіял БДТУ ”Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж“ па спецыяльнасці ”Мастак-афарміцель. Ручное ткацтва“.
З 2019 года працуе ў Цэнтры рамёстваў ”Адраджэнне“ ДУК ”Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці“, дзе займаецца аднаўленнем тканых паясоў, вырабам габеленаў, палавікоў і іншага. Валодае наступнымі тэхнікамі пляцення паясоў: на дошчачках, на бердзечку, плоскае пляценне, а таксама тэхнікамі ткацтва на кроснах. Пад яго кіраўніцтвам быў адноўлены этнаграфічны ткацкі станок, які на цяперашні момант цалкам прыстасаваны да працы.
Нягледзячы на малады ўзрост, Яўген Максімавіч не аднойчы быў згаданы ў друкаваных СМІ абласнога і раённага ўзроўняў. Стаў лаўрэатам III ступені ў намінацыі ”Лепшая выява птушак Беларусі“ абласной інтэрактыўнай выставы ”Птушыны перапалох“. Лаўрэат III ступені ў намінацыі ”Лепшы мастацкі твор вясельнага сюжэта“ абласной выставы традыцыйных галаўных убораў ”Вянок нявесты“.