Гарбачоў Віктар Іванавіч

Гарбачоў Віктар Іванавіч
1956 г.н
г.Докшыцы, Віцебская вобласць

Гарбачоў Віктар Іванавіч нарадзіўся ў 1956 г. у г.Магілёў. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава ў1982 годзе. Мастацтву разьбы вучыўся на кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў І.П.Хіцько. Прафесійна валодае рэльефнай і скульптурнай разьбой, выконвае аздабленне мэблі. Майстар выкарыстоўвае розную драўніну і розныя прыёмы апрацоўкі і аздаблення. З 2014 г. працуе майстрам-метадыстам разьбы па дрэве ў Докшыцкім раённым Доме рамёстваў.
Майстар народных мастацкіх рамёстваў адраджае традыцыі рухомай драўлянай цацкі. Асновай тэматыкі яго твораў з’яўляецца паўсядзённасць: сюжэты звясковага жыцця, нарысы напобытавыя тэмы, навакольны жывёльны і раслінны свет. Для працы механізма майстар выкарыстоўвае цвёрдыя пароды дрэва: бярозу, дуб, ясень, для самой цацкі – больш падатлівую ліпу, асіну, алешыну.
Віктар Іванавіч – актыўны ўдзельнік і лаўрэат раённых, абласных і міжнародных фестываляў, выстаў, кірмашоў, такіх як: кірмаш рамёстваў ”Горад майстроў“ у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“; Міжнародны конкурс народной цацкі і лялькі ”Забава“ ў межах XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар уВіцебску“; Міжнароднае свята-конкурс майстроў разьбы па дрэве ”Дрэва жыцця“ ў межах XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“. Майстар узнагароджаны граматамі Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры.
Майстар разьбы па дрэве прымаў удзел у рэстаўрацыі касцёла Святой Тройцы ўг.Докшыцы і касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ўв.Параф’янава Докшыцкага раёна.
Творы Віктара Іванавіча Гарбачова знаходзяцца ўфондах Докшыцкага Дома рамёстваў, ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, прыватных калекцыях Літвы, Расіі, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і Беларусі.