ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

Гаравая Людміла Генадзьеўна

Аўтар admin 31.03.2020
Гаравая Людміла Генадзьеўна
10.03.1964 г.н.
г. Віцебск

Гаравая Людміла Генадзьеўна – народны майстар выцінанкі і спіральнага пляцення.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І. Леніна па спецыяльнасці “біёлаг”. З 1991 года працавала ў Гарадоцкім Доме рамёстваў і фальклору кіраўніком гуртка традыцыйнага пляцення, выцінанкі і фларыстыкі. Добра засвоіла тэхналогію і мясцовыя асаблівасці многіх відаў мастацкіх рамёстваў. З 1995 года займаецца спіральным пляценнем. Вучылася ў народнага майстра Беларусі Адама Краўчука на курсах пры ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, з’яўляецца адной з лепшых яго вучаніц. Майстрыху не пакінула раўнадушным і арыгінальнае мастацтва выцінанкі. Сюжэты выцінанак майстрыхі традыцыйныя: дрэва жыцця, букеты, папараць-кветка, народны каляндар. Аднак мастацкае вырашэнне іх досыць адметнае і лёгка пазнавальнае. Малюнак здаецца не выстрыжаным з паперы, а звязаным з грубых нітак. Майстрыха  спалучае найбольш адметныя набыткі вядомых ёй відаў народнай творчасці.

Шмат часу Гаравая Л.Г. аддае вывучэнню традыцый Гарадоччыны. Цесна супрацоўнічае з раённым краязнаўчым музеем, сабрала багаты этнаграфічны матэрыял падчас экспедыцый па раёне.

Асаблівасць творчасці Гаравой Л.Г. – аднаўленне ўнікальных традыцый пляцення, аўтэнтычнасць зробленых вырабаў.Абапіраючыся на сабраныя звесткі і вывучаную літаратуру, зрабіла калекцыю вырабаў спіральнага пляцення традыцыйнай формы са жгутоў саломы і лазовай стужкі, як аскуранай, так і неаскуранай:кублыавальнай і акруглай формы, розныя міскі, збанкі і г.д.

З 2001 года – член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.

У выніку шматгадовай даследчай працы майстрыха прыйшла да больш глыбокага разумення неабходнасці адраджэння ўнікальнай выявы народнайтворчасці – спіральнагапляцення. Людміла Генадзьеўна распрацавала  метадычны дапаможнік па спіральнаму пляценню і падрыхтавала па гэтай тэме матэрыял  на ўключэнне  ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У студзені 2020 г. тэхналогія спіральнага пляцення Віцебскай вобласці атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Больш за 100 аўтарскіх твораў майстра знаходзяцца ў фондах Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору, Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.  Вырабы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у гарадах Расіі, Германіі, Швейцарыі, Фінляндыі, Швецыі, ЗША, Канадзе і г.д.

Людміла Гаравая – пастаянныўдзельнік раённых, абласных і рэспубліканскіх выстаў і святаў. У 2016 годзе Людміла Генадзьеўна  атрымала званне “Народны майстар Беларусі”.

[ngg src=»galleries» ids=»6″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]
Share

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Анонс

МАЙСТАР-КЛАСЫ

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Рубрыка

  • Instagram
  • Youtube
  • Vk