Ганебная Людміла Вікенцьеўна

Ганебная Людміла Вікенцьеўна
г. Дзісна, Міёрскі раён, Віцебская вобл.
1975 г.н.

Людміла Вікенцьеўна нарадзілася ў 1975 годзе у вёсцы Завуцце Міёрскага раёна. У 1994 годзе скончыла Полацкае СПТВ №2 па спецыяльнасці ”кравец“. З 2014 працавала кіраўніком гуртка Дзісненскага гарадскога Дома рамёстваў. З 2019 займае пасаду дырэктара Дзісненскага гарадскога Дома рамёстваў.

Валодае наступнымі відамі народнай творчасці: вязанне, вышыўка, лапікавае шыццё. Самастойна авалодала тэхнікай ткацтва паясоў: ткацтва на дошчачках, ткацтва на бердзечку, пляценне паясоў на прутку, а таксама плоскае пляценне. Людміла Вікенцьеўна прымала ўдзел у распрацоўцы і стварэнні Дзісненскага зімовага і летняга строя. За час працы ёй было створана калекцыя паясоў традыцыйных узораў Віцебшчыны, а таксама калекцыя палавічкоў-кругоў, вязаных шыдэлкам, матывы якіх былі сабраны падчас шматлікіх эспедыцый па Міёрскім раёне.

Пад кіраўніцтвам Людмілы Вікенцьеўны працуе гурток ”Чароўны паясок“, на якім майстар народных мастацкіх рамёстваў перадае свае веды маладому пакаленню. У 2020 годзе на XIII абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі ”Ад прашчураў да зор“ удзельнікі гуртка сталі лаўрэатамі  III ступені.

Людміла Вікенцьеўна – пастаянны ўдзельнік і лаўрэат міжнародных, рэспубліканскі, абласных, раённых святаў-конкурсаў: лаўрэат II ступені абласнога свята-конкурсу народнага касцюма ”Сцяжкі майстэрства“ ў намінацыі ”Аднаўленне традыцыйнай тэналогіі вырабаў паясоў“ (2016г.); лаўрэат III ступені абласной выставы-конкурсу батлеек, калядных і навагодніх цацак і сувеніраў ”Калядная зорка“ (г.Віцебск, 2017г.); дыплом удзельніка Міжнароднага фестывалю народнай музыкі ”Звіняць цымбалы і гармонік“ (г.Паставы, 2019 г.); дыплом III ступені Нацыянальнага свята-конкурсу народнага традыцыйнага касцюма ”Сцяжкі майстэрства“ (г.Віцебск, 2018 г.); дыплом удзельніка праекта ”Лялька Дубравушка“ ў межах Міжнароднага фестывалю песні і музыкі ”Дняпроўскія галасы ў Дуброўне“, (2019 г.); лаўрэат I ступені абласной выставы-конкурсу традыцыйных галаўных убораў ”Вянок нявесты“ (г.Віцебск, 2019 г.).

[ngg src=»galleries» ids=»74″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]