ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

Фамін Арцём Мікалаевіч

Аўтар admin 19.11.2020
Фамін Арцём Мікалаевіч
г.Глыбокае, Віцебская вобласць
1990 г.н.

Фамін Арцём Мікалаевіч нарадзіўся ў г. Глыбокае Віцебскай вобласці. У 2008 годзе паступіў ў Віцебскі тэхналагічны каледж на аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У 2012 годзе пасля заканчэння другой ступені навучання атрымаў спецыяльнасць ”мастак-педагог“. Пасля заканчэння каледжа Арцём Мікалаевіч працаваў на прадпрыемстве ААТ ”Белхудожкерамика“ ў г.п.Радашковічы. На гэтым прадпрыемстве ён атрымаў спецыяльнасць ганчара трэцяга разрада.
З 2014 года працуе ў Глыбоцкім Доме рамёстваў метадыстам па ганчарстве і ручной лепцы з гліны.
У 2015 годзе ўдзельнічаў у конкурсе традыцыйнай свістулькі ”Салавейка – 2015“ у межах Міжнароднага фестывалю песні і музыкі ”Дняпроўскія галасы ў Дуброўне“.
У 2016 годзе ў выставачнай зале Глыбоцкага Дома рамёстваў ладзілася першая персанальная выстава майстара ”Мінулае і сучаснае“, на якой дэманстраваліся дэкаратыўныя вырабы з гліны, традыцыйны посуд, свістулькі і акарыны. У гэтым жа годзе Арцём Мікалаевіч атрымаў раённую прэмію ”Лепшы майстар традыцыйных рамёстваў“.
Майстар дэманструе свае вырабы і праводзіць майстар-класы ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“. Удзельнічае ў Рэспубліканскім свяце ”Вясновы букет“, якое праводзіцца ў г.Мінск. Яго вырабы можна ўбачыць на выставе падчас правядзення Міжнароднага свята ”Вішнёвы фестываль“ у г.Глыбокае і на раённых святах ”Квітней, Глыбоччына!“, ”Мядовы спас“.
Арцём Фамін прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах рознага ўзроўню: лаўрэат I ступені ў намінацыі ”Традыцыйны ганчарны выраб“ абласнога свята-конкурсу майстроў па кераміцы і ганчарству ”Гліна спявае“ ў межах XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2018 г.), лаўрэат ІІ ступені ў намінацыі ”Захаванне і развіццё ганчарскіх традыцый“ Міжнароднага плэнера па ганчарству (г.пКопысь (Аршанскага р-на, 2019 г.).
У 2020 годзе прыняты у Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. За перыяд работы Арцём Мікалаевіч праявіў сябе як творчы і перспектыўны майстар. Ён самастойна вывучыў у фондах раённага гісторыка-этнаграфічнага музея глыбоцкую кераміку і аднавіў тагачасны гліняны посуд: смятаннік, бабачнік, спарыш. У асабістай калекцыі майстра ёсць падсвечнікі, дэкаратыўныя вазы, гаршкі, талеркі, кубкі, ”кухлі”. З задавальненнем праводзіць майстар-класы па ганчарству і ручной лепцы для дзяцей і дарослых не толькі Глыбоцкага краю, Віцебшчыны і Беларусі ўвогуле, але і для замежных гасцей.

am5ohveuqck
ds8_d37ezoq
eydi8ijiasm
hpuan1pnb9q
u95zp7eozaq
z02s2ss1soo

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Я — ведущий!

ЗАПРАШАЕМ!

Мерапрыемствы

  1. Выстава папугаяў, пявучых птушак і дробных жывёл.

    01.09.2020 12:00 - 30.05.2021 18:00
  2. Чароўных слоў увасабленне

    17 февраля 09:00 - 20 марта 18:00
  3. Шлях да майстэрства

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00
  4. Погляд у мінулае

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00

Посмотреть все Мероприятия

Анонс

МАГІЯ ДРЭВА Так называецца персанальная выстава народнага майстра з Докшыц Віктара Гарбачова, якая праходзіць у межах арт-праекта ”Партрэт майстра“. Адкрыццё выставы адбудзецца 21студзеня 2021 года ў 15.00 у выставачнай зале абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Віктар Іванавіч Гарбачоў адраджае традыцыі рухомай драўлянай цацкі. Асновай тэматыкі яго твораў з’яўляецца паўсядзённасць: сюжэты з вясковага жыцця, нарысы на побытавыя тэмы, навакольны жывёльны і раслінны свет. Для працы механізма майстар выкарыстоўвае цвёрдыя пароды дрэва: бярозу, дуб, ясень, для самой цацкі – больш падатлівую ліпу, асіну, алешыну. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу народной цацкі і лялькі ”Забава“ у межах XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2015), Міжнароднага свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве ”Дрэва жыцця“ ў межах XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2017). Віктар Іванавіч працуе майстрам-метадыстам разьбы па дрэве ў Докшыцкім раённым Доме рамёстваў. Актыўны ўдзельнік раённых, абласных і міжнародных фестываляў, выстаў, кірмашоў. Браў удзел у рэстаўрацыі касцёла Святой Троіцы ў г.Докшыцы і касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в.Параф’янава Докшыцкага раёна. Вырабы майстра знаходзяцца ў фондах Докшыцкага Дома рамёстваў, ДУ ”Віцебскі абласны метадычны центр народнай творчасці“, прыватных калекцыях Літвы, Расіі, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і Беларусі.

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)
  • Email
  • Vk