Увага! З лістапада па снежань 2020 года ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” аб’яўляе абласны конкурс духавых аркестраў і аркестраў народных інструментаў ”Гучаць аркестры над Дзвіною і Дняпром“ (дыстанцыйна). Форма правядзення – прагляд і праслухоўванне конкурсных нумароў па відэазапісу. Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дарослыя і дзіцячыя духавыя аркестры, а таксама аркестры народных інструментаў з раёнаў і гарадоў Віцебскай вобласці, удзел калектываў з найменнем ”народны“, ”узорны“ абавязковы.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: ”лепшы аркестр духавых інструментаў“ (дзіцячы і дарослы) і ”лепшы аркестр народных інструментаў“ (дзіцячы і дарослы).

Абавязковая ўмова — якасны відэазапіс конкурсных нумароў у адпаведнасці з дадзенымі, прадстаўленымі ў заяўцы. Палажэнне аб конкурсе адпраўлена на аддзелы раёнаў і размешчана на сайце АМЦНТ і гр.ВКонтакте.

Тэлефоны для даведак: 8(0212) 26-29-24 — Асіповіч Яўген Казіміравіч, галоўны дырыжор Віцебскага АМЦНТ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *