17 лютага 2021 года ў 17.00 ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах”, падрыхтаванай сумесна з дзяржаўнай установай “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” у межах музейнага праекта “Рэгіёны”.

Маляваныя дываны на Віцебшчыне пачалі адраджаць у 1980-х гадах. Установы культуры Віцебскай вобласці мэтанакіравана праводзяць работу па вывучэнні, адраджэнні і папулярызацыі гэтага мастацтва. Экспазіцыя прадставіць калекцыю маляваных дываноў майстроў з 14 раёнаў Віцебскай вобласці. Кожная работа – гэта ўвасабленне твораў фальклорнай літаратурнай спадчыны Беларусі – легенд, паданняў і казак Віцебшчыны.

Беларускія маляваныя дываны прызнаны важнай часткай нацыянальнай культурнай спадчыны сучаснай Беларусі. Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Чароўных слоў увасабленне” прапануецца шырокай аўдыторыі наведвальнікаў. Выстава будзе дзейнічаць да 20 красавіка 2021 года.

У адкрыцці экспазіцыі прымуць удзел мастацтвазнаўцы, літаратары, мастакі і кінематаграфісты.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: (017) 363-56-21 (Мінск);
26-29-58, 26-29-40 (Віцебск).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *