ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

Ермаловіч Марыя Вячаславаўна

Аўтар admin 31.03.2020
Ермаловіч Марыя Вячаславаўна
1960 г.н.
в. Шуняўцы, Глыбоцкі р-н., Віцебская вобл.

Ермаловіч Марыя Вячаславаўна саломапляценнем пачала цікавіцца з 1992 года. У 1995 г. прыйшла працаваць ў Глыбоцкі Дом рамёстваў, дзе пазнаёмілася з аплікацыяй саломкай, а першыя ўрокі па аплікацыі атрымала ад майстра Дар’і Ананьеўны Бельскай. Марыя Вячаславаўна пачала рабіць дэкаратыўныя пано па матывах маляваных дываноў Язэпа Драздовіча, а таксама з кветкавымі і сюжэтнымі кампазіцыямі. З гэтага ж часу стала больш дасканала вывучаць саломапляценне на Глыбоччыне. Пачала рабіць з саломкі  цацкі: птушачак, конікаў, баранчыкаў, вырабляла саламяных павукоў. Падчас экспедыцый у вёскі Новыя Шарабаі, Стырыя Шарабаі, Карабы, Зарубіна па вусных апісаннях мясцовых жыхароў аднавіла тэхналогію вырабу саламяных падвясных птушак “галубкоў”. Асаблівасцям вырабу капелюшоў Марыя Вячаславаўна вучылася ад  Алены Альбінаўны Сініцы (1924 г.н.), носьбіта рамяства саломапляцення, жыхаркі г.Глыбокае.

Ермаловіч Марыя Вячаславаўна з 2001 года з’яўляецца членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, у красавіку 2011 года майстру прысвоена званне “Народны майстар Беларусі”. З мэтай навучання рамяства саломапляцення акрамя заняткаў у Глыбоцкім Доме рамёстваў Марыя Вячаславаўна праводзіла ўрокі народнай творчасці ў Запрудскім Доме фальклору, праводзіла майстар-класы па рамяству на раённым свяце “Квітней, Глыбоччына!” і Міжнародным свяце “Вішнёвы фестываль”,  для ўдзельнікаў Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat”; для ўдзельнікаў праекта “Уладар сяла”;  на Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет” у Мінску; у рамках святкавання 1150-годдзя горада Полацка; у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”; у рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускага пісьменства і друку ў Глыбокім. Вельмі ганарова для майстра было ўдзельнічаць у ІІ латышска-беларускім форуме гарадоў-пабрацімаў, які праходзіў у г. Даўгаўпілс.

За перыяд работы майстрам створана вялікая калекцыя вырабаў: галаўныя ўборы, саламяныя лялькі, саламяныя цацкі, тэматычныя кампазіцыі, дэкаратыўныя пано. Зараз Марыя Вячаславаўна знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

kartuz
salamyany-kon

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

ЗАПРАШАЕМ!

Мерапрыемствы

  1. Выстава папугаяў, пявучых птушак і дробных жывёл.

    01.09.2020 12:00 - 30.05.2021 18:00
  2. Чароўных слоў увасабленне

    17 февраля 09:00 - 20 марта 18:00
  3. Шлях да майстэрства

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00
  4. Погляд у мінулае

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00
  5. КОТ-ПАТРИОТ

    23 февраля - 1 марта

Посмотреть все Мероприятия

Анонс

МАГІЯ ДРЭВА Так называецца персанальная выстава народнага майстра з Докшыц Віктара Гарбачова, якая праходзіць у межах арт-праекта ”Партрэт майстра“. Адкрыццё выставы адбудзецца 21студзеня 2021 года ў 15.00 у выставачнай зале абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Віктар Іванавіч Гарбачоў адраджае традыцыі рухомай драўлянай цацкі. Асновай тэматыкі яго твораў з’яўляецца паўсядзённасць: сюжэты з вясковага жыцця, нарысы на побытавыя тэмы, навакольны жывёльны і раслінны свет. Для працы механізма майстар выкарыстоўвае цвёрдыя пароды дрэва: бярозу, дуб, ясень, для самой цацкі – больш падатлівую ліпу, асіну, алешыну. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу народной цацкі і лялькі ”Забава“ у межах XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2015), Міжнароднага свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве ”Дрэва жыцця“ ў межах XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2017). Віктар Іванавіч працуе майстрам-метадыстам разьбы па дрэве ў Докшыцкім раённым Доме рамёстваў. Актыўны ўдзельнік раённых, абласных і міжнародных фестываляў, выстаў, кірмашоў. Браў удзел у рэстаўрацыі касцёла Святой Троіцы ў г.Докшыцы і касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в.Параф’янава Докшыцкага раёна. Вырабы майстра знаходзяцца ў фондах Докшыцкага Дома рамёстваў, ДУ ”Віцебскі абласны метадычны центр народнай творчасці“, прыватных калекцыях Літвы, Расіі, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і Беларусі.

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)
  • Email
  • Vk