ЭКАЛАГІЧНАЕ СВЯТА “ЖУРАЎЛІ І ЖУРАВІНЫ МІЁРСКАГА КРАЮ”

З 2012 года на Міёршчыне праходзіць экалагічнае свята, у рамках якога праводзяцца: экалагічны тыдзень, міжраённы турнір па інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”, конкурс сельскіх падворкаў, экскурсіі па экалагічнай сцежцы, конкурс ансамбляў песні і музыкі “Жураўліны звон”, інтэрактыўныя выставы, канцэрт. Асноўныя мерапрыемствы праходзяць у трэцюю нядзелю верасня ў гарадскім парку “Паўвостраў”.  

г. Міёры (штогод)