ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

Дудкевіч Віктар Баляслававіч

Аўтар admin 19.02.2021
Дудкевіч Віктар Баляслававіч
1960 г.н.
г.Глыбокае, Віцебская вобласць

Дудкевіч Віктар Баляслававіч нарадзіўся ў 1960 годзе ў Браславе Віцебскай вобласці. Скончыў Кранштацкую мараходную школу. Працаваў у Мурманску, Браславе, на Глыбоцкім малочна-кансервавым камбінаце мастаком-афарміцелем. Адначасова вучыўся завочна ў Маскоўскім народным універсітэце мастацтваў імя Н.Крупскай у 1988-1991 гг.
З 2005 Віктар Баляслававіч працуе ў Глыбоцкім Доме рамёстваў годаметадыстам разьбы па дрэве. Рамяство асвоіў самастойна, цікавіцца гісторыей Глыбоччыны і гісторыяй дзіцячай драўлянай цацкі. Майстар стварыў макеты старадаўніх прылад для апрацоўкі дрэва,калекцыю драўляных цацак. Віктар Баляслававіч цікава арганізуе навучальны працэс у гуртку, які накіраваны на выяўленне і развіццё здольнасцей у дзяцей.
Майстар таксама займаецца жывапісам, працуе з прыроднымі матэрыяламі (бяроста, кара).У 2007 годзе адбылася персанальная выстава майстра ”Позірк, думкі…“, дзе Віктар Баляслававіч дэманстраваў карціны напісаныя алеем і дэкаратыўныя вырабы з дрэва. У 2012 годзе на свяце Дня пісьменства ў Глыбокім дэманстраваў рэканструіраваны друкарскі станок ХVІ ст., на якім ствараў народныя карцінкі рэлігійнай і гістарычнай тэматыкі. У гэтым жа годзе атрымаў Прэмію Глыбоцкага выканаўчага камітэта ў намінацыі ”Лепшы майстар традыцыйнай культуры“.У 2013 годзе ў выставачнай зале Глыбоцкага Дома ремёстваў ладзілася выстава майстра ”Скарбы старадаўняга куфара“. У 2017 годзе Віктар Дудкевіч стаў лаўрэатам І ступені свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве ”Дрэва жыцця-2017“ ХХVІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ ў намінацыі ”Развіццё традыцый народнай драўлянай цацкі“. У 2018 годзе была выдадзена кніга ”Забава: народная цацка і лялька Віцебшчыны“, ў якую ўвайшло імя Дудкевіча Віктара Баляслававіча, майстра па вырабе драўлянай цацкі.
Віктар Дудкевіч прадстаўляе свае творы на такіх фестывалях як:Міжнародны фестываль мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“;Рэспубліканскі фестываль-кірмаш мастацкіх рамёстваў ”Вясновы букет“; свята сярэднявечча ”Меч Брачыслава“.
Вырабы майстра народных мастацкіх рамёстваў знаходзяцца ў фондах Глыбоцкага Дома рамёстваў, ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, прыватных калекцыях Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Германіі, Францыі, Ірландыі, Чэхіі.

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Я — ведущий!

ЗАПРАШАЕМ!

Мерапрыемствы

  1. Выстава папугаяў, пявучых птушак і дробных жывёл.

    01.09.2020 12:00 - 30.05.2021 18:00
  2. Чароўных слоў увасабленне

    17 февраля 09:00 - 20 марта 18:00
  3. Шлях да майстэрства

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00
  4. Погляд у мінулае

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00

Посмотреть все Мероприятия

Анонс

МАГІЯ ДРЭВА Так называецца персанальная выстава народнага майстра з Докшыц Віктара Гарбачова, якая праходзіць у межах арт-праекта ”Партрэт майстра“. Адкрыццё выставы адбудзецца 21студзеня 2021 года ў 15.00 у выставачнай зале абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Віктар Іванавіч Гарбачоў адраджае традыцыі рухомай драўлянай цацкі. Асновай тэматыкі яго твораў з’яўляецца паўсядзённасць: сюжэты з вясковага жыцця, нарысы на побытавыя тэмы, навакольны жывёльны і раслінны свет. Для працы механізма майстар выкарыстоўвае цвёрдыя пароды дрэва: бярозу, дуб, ясень, для самой цацкі – больш падатлівую ліпу, асіну, алешыну. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу народной цацкі і лялькі ”Забава“ у межах XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2015), Міжнароднага свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве ”Дрэва жыцця“ ў межах XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2017). Віктар Іванавіч працуе майстрам-метадыстам разьбы па дрэве ў Докшыцкім раённым Доме рамёстваў. Актыўны ўдзельнік раённых, абласных і міжнародных фестываляў, выстаў, кірмашоў. Браў удзел у рэстаўрацыі касцёла Святой Троіцы ў г.Докшыцы і касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в.Параф’янава Докшыцкага раёна. Вырабы майстра знаходзяцца ў фондах Докшыцкага Дома рамёстваў, ДУ ”Віцебскі абласны метадычны центр народнай творчасці“, прыватных калекцыях Літвы, Расіі, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і Беларусі.

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)
  • Email
  • Vk