Даўлетшына Таццяна Віктараўна

Даўлетшына Таццяна Віктараўна
1975 г.н.
Віцебскі раён

Даўлетшына Таццяна Віктараўна нарадзілася ў 1975 годзе ў горадзе Мсціслаўле Магілёўскай вобласці. У 1998 годзе скончыла УА ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава“ па спецыяльнасці ”Выяўленчае мастацтва, чарчэнне. Тэхналогія“.
З 2016 года працавала мастаком у ДУК ”Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці“. З 2018 года з’яўляецца загадчыкам Цэнтра рамёстваў ”Адраджэнне“ ДУК ”Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці“.
Таццяна Віктараўна валодае рознымі напрамкамі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, але шмат ўвагі надае мастацкаму роспісу, асабліва маляванцы. Асноўнымі сюжэтамі яе твораў з’яўляюцца беларуская міфалогія і фальклор, традыцыйныя беларускія вобразы і святы, у тым ліку заснаваныя на кнізе Нікіфароўскага ”Нячысцікі“.
Даўлетшына Таццяна Віктараўна – пастаянны ўдзельнік міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх мерапрыемстваў: абласнога пленэру па маляванцы ”Райскі сад – 2019“; Міжнароднага конкурсу майстроў традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу ”Фарбы нябёсаў“ у межах XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“, дзе атрымала спецыяльны дыплом ”За развіццё традыцыі маляванкі“.
У лютым 2021 года работа Таццяны Віктараўны была прадстаўлена ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск), у літаратурна-мастацкай экспазіцыі ”Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах“.
Работы майстра адрозніваюцца ўнікальным стылем. Галоўнымі асаблівасцямі з’яўляюцца дэкаратыўнасць і маляўнічасць.