Дабравольская Алена Сяргееўна

Дабравольская Алена Сяргееўна
1985 г.н.
г.Глыбокае, Віцебская вобласць

Алена Сяргееўна нарадзілася 15 жніўня 1985г.у вёсцы Шо Глыбоцкага раёна. СкончылаБаранавіцкі тэхналагічны каледж паспецыяльнасці ”тэхнік-тэхнолаг сусветнай інацыянальнай кухні“.
Алена Сяргееўна – малады творчы, таленавіты і мэтанакіраваны майстар, які валодае тэхнікамі бісерапляцення і ткацтва паясоў. У 2009 годзе сумесна з сёстрамі прадставіла свае вырабы з бісера навыставе ”Вясёлая мазаіка“ ўраённым Доме рамёстваў. У гэтым жа годзе Алена Сяргееўна паўдзельнічала ў Рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў ”Зорка ўзышла над Беларуссю“ дзе стала лаўрэатам II ступеніў намінацыі ”Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва“.
У 2011 годзе ў Глыбоцкім гарадскім цэнтры культуры праходзіла першая персанальная выстава Алены Дабравольскай ”Мары здзяйсняюцца“. Неўзабаве яе любімае захапленне – бісерапляценне – стала прафесіяй. З 2013 года і па сённяшні час Алена Дабравольская працуе метадыстам па бісерапляценні і ткацтве паясоў у Глыбоцкім Доме рамёстваў, вядзе дзіцячы гурток. Майстар умее ладзіць з дзецьмі розных узростаў. На занятках перадае юным творцам свае веды і ўменні, вядзе з імі выхаваўчую работу.
Падчас працы ў Доме рамёстваў майстар Алена Сяргееўна авалодала рознымі тэхнікамі ткацтва паясоў і паспяхова перадае набытыя навыкі сваім вучням. Да таго ж, на працягу навучальнага года, Алена Сяргееўна праводзіць майстар-класы для вучняў школ горада і раёна, прывіваючы ім любоў да народных рамёстваў.
У 2014 годзе ў Падсвільскім цэнтры рамёстваў майстар прадставіла персанальную выставу ”Чароўны бісер“.
Алена Дабравольская – актыўны ўдзельнік Міжнароднага фестывалю хрысціянскіх фільмаў ”Магніфікат“, Міжнароднага свята ”Вішнёвы фестываль“ і іншых раённых мерапрыемстваў. У свой час Алена Сяргееўна ўдзельнічала ў святочных мерапрыемствах, прысвечаных 600-годдзю горада Глыбокае і 500-годдзю вёскі Мосар; Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы мастацкіх рамёстваў ”Вясновы букет“.
За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна атрымала Падзяку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама.