ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЫЎ ”СПАДАРЫНЯ“

Аўтар admin 11.09.2020

Бычыхінскага СДК ДУК ”Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна“

[ngg src=»galleries» ids=»42″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]

Фальклорны калектыў ”Спадарыня“ Бычыхінскага сельскага Дома культуры быў створаны у 1986 годзе. У 2011 яму было нададзена ганаровае найменне ”народны“. Ён аб’ядноўвае шчырых прыхільнікаў беларускай песні і музыкі, старадаўніх танцаў, традыцыйных святаў і абрадаў, багатай фальклорнай спадчыны роднага краю. У склад калектыву ўваходзяць 15 чалавек, розных па ўзросту і прафесійнай прыналежнасці. Кіраўнік калектыву Людміла Балабошка.
Творчая дзейнасць ”Спадарыні“ скіравана на адраджэнне і развіццё традыцыйнай культуры рэгіёна, вывучэнне і зберажэнне каштоўных фальклорных традыцый сваёй мясцовасці, папулярызацыю народнай песні, выкарастанне лепшых узораў музычнага, песеннага, танцавальнага фальклору і традыцый беларускай кухні пры правядзенні святаў народнага каляндара. Значны ўклад уносіць калектыў у справу выхавання ў падрастаючага пакалення любові да роднай зямлі, да яе гісторыі і самабытнай культуры.
У рэпертуары фальклорнага калектыву ”Спадарыня“ – беларускія народныя песні і старадаўнія побытавыя танцы, аўтэнтычныя абрадавыя і пазаабрадавыя песні, самабытныя музычныя творы.
Шмат намаганняў аддае калектыў адраджэнню традыцыйных абрадаў, народных святаў і актыўнаму іх уключэнню ў практыку работы клубнай установы. Штогод пры актыўным удзеле фальклорнага калектыву ў аграгарадку Бычыха праводзяцца Гуканне вясны, Купалле, Масленіца, Спас, Зажынкі і інш. А знакамітыя бычыхінскія Каляды ў 2016 годзе леглі ў аснову аднаго з выпускаў тэлевізійнай праграмы ”Наперад ў мінулае“ тэлеканала ”Беларусь 3“.
Значную ўвагу надае калектыў і пытанням захавання традыцый беларускай кухні, вывучэнню і аднаўленню тэхналогіі прыгатавання страў, што некалі стваралі аснову святочнага або паўсядзённага стала жыхароў Гарадоцкага рэгіёна. Прэзентацыя адмысловых стараў нацыянальнай кухні, з песнямі, жартамі, загадкамі ды вясёлымі прыпеўкамі ўжо даўно стала неад’емнай часткай выступлення ”Спадарыні“ і палюбілася не толькі аднавяскоўцам. Смачныя пачастункі, прыгожыя песні, самабытныя танцы калектыву на працягу апошніх год з’яўляюцца сапраўдным упрыгожаннем раённых мерапрыемстваў.
Да творчых здабыткаў, якімі была адзначана дзейнасць калектыву, можна аднесці тое, што ён быў у ліку пераможцаў раённага агляду-конкурсу традыцыйных абрадаў ”Абрадавае кола“, агляду-конкурсу побытавых танцаў і народных гульняў ”Повязь часоў“, раённага конкурсу вясельных абрадаў Гарадоччыны ”Вянок кінягіні“, раённага агляду-конкурсу народнай творчасці ”Гарадоцкая скарбонка“. Народны фальклорны калектыў заняў ІІ месца на конкурсе тэматычных праграм устаноў культуры Віцебскай вобласці, які праводзіўся у рамках IX раённага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору ”Гарадоцкі Парнас – 2017“.

Share

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Анонс

МАЙСТАР-КЛАСЫ

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Рубрыка

  • Instagram
  • Youtube
  • Vk