Брэская Крысціна Мікалаеўна

Брэская Крысціна Мікалаеўна
1989 г.н.
г.Паставы, Віцебская вобласць

Брэская Крысціна Мікалаеўна скончыла БДПУ імя М.Танка, факультэт эстэтычнай адукацыі па спецыяльнасці ”Выяўленчае мастацтва, чарчэнне, народныя мастацкія промыслы“. З 2012 года працуе ў Доме рамёстваў ”Стары млын“ метадыстам па традыцыйнаму народнаму касцюму.

Крысціна Мікалаеўна працуе над развіццём традыцыйнага народнага касцюма, над вывучэннем і стварэннем вырабаў у тэхніцы народнай вышыўкі, вязання, лапікавага шыцця. Праводзіць заняткі ў майстэрні Дома рамёстваў, займаецца вывучэннем старадаўніх узораў і традыцый мясцовага народнага тэкстылю.

Вырабы ўдзельнікаў гуртка і аўтарскія работы экспануюцца на выставах, якія праводзяцца ўстановай, гарадскіх, раённых, абласных, міжнародных святах, фестывалях, кірмашах рамёстваў, спецыялізаваных выставах. За час працы створана калекцыя лялек у змешанай тэхніцы – спалучэнне ткацтва, пляцення саломкай, вышыўкі. Выкананы камплект традыцыйнага народнага жаночага адзення на аснове камплекта ”Дзісенскага ладу“. Выраблены майстрам ручнікі ў розных тэхніках традыцыйнай народнай вышыўкі, вязання кручком.

У 2014 годзе майстар прыняла ўдзел у Рэспубліканскай выставе ”Народныя лялькі-абярэгі“ ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку ”Нясвіж“ з калекцыяй лялек.

Крысціна Мікалаеўна прымае ўдзел у агульнай працы ўстановы: этнаграфічных экспедыцыях, нарыхтоўцы матэрыялаў, афармленні і вырабе сувенірных работ.