“Беларускія практыкі саломапляцення”

Мастацкія практыкі саломапляцення ў Беларусі – гэта гістарычна і ментальна ўкаранёны ў жыццё беларусаў комплекс ведаў, тэхналогіі мастацкіх прыёмаў апрацоўкі саломкі збожжавых раслін, уяўленняў аб духоўнай каштоўнасці і сімволіцы матэрыялу і вырабаў з яго, абрадавых практык іх ужывання, які атрымаў у сучаснасці значнае мастацкае развіццё. Беларускае саломапляценне характарызуецца разнастайнасцю відаў ужывання матэрыялу і прыёмаў рамяства, форм вырабаў. Іх пераклік значна пашырыўся на этапе сучаснага развіцця практык саломапляцення у выніку ўзбагачэння прыёмамі прафесійнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і разумення пластычных магчымасцяў матэрыялу, пашырэння сферы прызначэння вырабаў Вылучаюцца наступныя віды мастацкай апрацоўкі саломкі: спіральнае пляценне; пляценне прамых і аб’ёмных пляцёнак; саламяная пластыка; канструяванне з саломін (“павукі”). Найбольш характэрныя віды вырабаў з саломкі: разнастайныя ёмістасці (каробкі, сявенькі, караба і інш. спіральнага пляцення), брылі, капелюшы (прамоепляценне); скарбонкі (аб’ёмнаепляценне), цацкі: птушкі, лялькі, конікі, козлікі і інш., скульптура на каркасе з афармленнем дэкаратыўнымі элементамі, саламяныя кветкі, галаўныя ўборы: капелюшы, вянкі, кароны, пано для інтар’ераў, сувеніры, саламяныя павукі. Мастацкі набытак сучаснага саломапляцення грунтуецца на калектыўных традыцыях сялянскага саломапляцення і бесперапынна ўзбагачаецца індывідуальнымі творчымі дасягнення асобных аўтараў. У сучасным развіцці беларускага саломапляцення назіраецца жывы працэс ператварэння аўтарскай інавацыі ў калектыўную традыцыю. Сучасныя беларускія вырабы з саломкі маюць свое асаблівы стыль, што выяўляецца ў агульна прынятай назве для асобных вырабаў так і агульнай характарыстыцы мастацкай з’явы – “беларуская саломка”. Вызначэнне “беларуская саломка” набыло значэнне нацыянальнага брэнду, мастацкія вырабы і сувеніры з саломкі беспамылкова асацыіруюцца з Беларуссю, сведчаць аб творчых здольнасцях і працавітасці беларусаў.

Звесткі пра носьбітаў нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці
«Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення»
Віцебская вобласць

Аршанскі раён
Квір Валянціна Васільеўна Нарадзілася ў в. Клюкаўка Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў 1952 г.Валодае некалькімі відамі народнай творчасці, але аддае перавагу саломцы, якой навучылася самастойна. Вырабляе творы сувенірнага характару. Працуе з натуральнай і адбеленай саломкай і выкарыстоўвае дадатковыя матэрыялы – лён і каляровую тасьму. Майстар, які свабодна валодае традыцыйнымі і сучаснымі прыёмамі пляцення і пастаянна шукае новыя вобразы ў творчасці і прыёмы для іх увасаблення.
Шайкова Наталля Сяргееўна Нарадзілася ў г.Орша ў 1986 г. Скончыла Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці, затымБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці ”народныя промыслы“. Акрамя апрацоўкі саломкі валодае тэхнікамі роспісу па тканіне, мастацкай апрацоўкай скуры.Працуе ваўстанове адукацыі  ”Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці“. Падчас вучобы ў ліцэі асвоіла  тэхніку апрацоўкі саломкі пад кіраўніцтвам Пахоменка Святланы Іванаўны. Таленавіты майстар, заўжды шукае новыя крэатыўныя падыходы да апрацоўкі саломкі. У работах спалучае розныя тэхнікі апрацоўкі і дэкору. Удзельніца шматлікіх конкурсаў і выставак. Мае некалькі персанальных выстаў у Оршы, Мінску, Маскве. Сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Член народнага клуба народных мастацкіх рамёстваў ДУК ”Аршанскі Дом рамёстваў“.
Бешанковіцкі раён
Пагарэльская Алена Анатольеўна Нарадзілася ў г.п.Бешанковічы Віцебскай вобласці. Скончыла Віцебскі індустрыяльна — педагагічны каледж па спецыяльнасці ”тэхнік-тэхнолаг, майстар вытворчага навучання лёгкай прамысловасці“. Валодае некалькімі відамі народнай творчасці: вязанне кручком, вышыўка, саломапляценне, бісерапляценне.Працуе ў Бешанковіцкім Доме рамёстваў кіраўніком народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў ”Скарбонка“, з’яўляецца кіраўніком гуртка па саломапляценні. З’яўляецца пастаянным удзельнікам і пераможцамрозных фестываляў і конкурсаў.  
Браслаўскі раён
Зінкевіч Элеанора Уладзіміраўна Нарадзілася ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці ў 1966 г. Скончыла мастацка-графічны факультэт педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава ў Віцебску.Працуе загадчыцай Музея традыцыйнай культуры ў г.Браслаў. Вывучае народныя рамёствы Браслаўшчыны, кіруе гуртком саломапляцення. Мастацкай апрацоўцы саломкі вучылася ў мясцовых майстроў П.К. Карэніка і М.Б. Чэркаса. Э.У. Зінкевіч валодае прыёмамі традыцыйнага пляцення, а таксама новымі, якія ўзніклі ў апошнія гады. У дзейнасці аддае перавагу спіральнаму пляценню з саломы, выкарыстоўвае пруткі лазы і кораня сасны. Стварае вырабы ў змешанай тэхніцы з тканінай, травамі і дрэвам. Удзельніца раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных кірмашоў, конкурсаў і выстаў народнай творчасці. З’яўляецца сябрам народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў Браслаўшчыны ”Ля возера“. Творы майстра зберагаюцца ў фондах Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў i іншых калекцыях.
Кальцова Зоя Паўлаўна Нарадзілася ў 1965 г. Пражывае ў г.БраслаўМайстар спіральнага саломапляцення. Вучаніца Э.У. Зінкевіч.Майстар выкарыстоўвае для аплёткі сасновы корань, ільняныя ніткі. Яе вырабы ўражваюць велічынёй памераў і правільнасцю геаметрычных форм, падобных да керамічных карчаг і жбанкоў.
ШыкалаваВера Мікалаеўна Нарадзілася ў 1946 г. Жыхарка г.Браслаў.Майстар спіральнага саломапляцення. Вучаніца Э.У. Зінкевіч.Скарыстоўвае для працы салому розных адценняў і пластычнасці, што надае яе вырабам, аплеценым льняным шпагатам, мяккі тэкстыльны характар.
Верхнядзвінскі раён
Баршчоў Мікалай Мікалаевіч Нарадзіўся ў вёсцы Міхайлова Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці ў 1953 г.Член клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў і мастакоў аматараў Верхнядзвінскага раённага Дома рамёстваў. У 2012 годзе стаў самастойна авалодваць прыёмамі спіральнага пляцення па ўзору захаванага на бацькавай сядзібе кораба.  На той час майстар ужо меў невялікі вопыт пляцення кошыкаў з лазыі  выраблення лазовай стужкіз дапамогай нажа. На сённяшні час майстар дасканала авалодваў тэхналогіяй спіральнага пляцення. Адметнасцю твораў М.М. Баршчова з’яўляецца выступаючае на цыліндрычных формах вырабу рэльефнае кола, якое робіць канструкцыю больш выразнай. Яго корабы маюць барочны сілуэт дзякуючы арыгінальнаму аб’ёму крышкі, падобнай на макітру.
Макеенак Анжэла Віктараўна Нарадзілася ў пасёлку гарадскога тыпу Дрыбін  Магілёўскай вобласці ў 1974 годзе. У Мсціслаўлаўскім ПТВ атрымала спецыяльнасць выканаўцы мастацка-афармленчых работ. Пражывае ў в.Чыстаполле Верхнядзвінскага раёна.Валодае некалькімі відамі творчасці:  роспіс па тканіне (бацік, маляванка), вышыўка, сувенірныя лялькі.Працуе  кіраўніком гуртка саломапляцення і маляванкі для дзяцей і дарослых у Верхнядзвінскім раённым Доме рамёстваў.Саломапляценню вучылася ў Шумскай Валянціны Леанідаўны.Асартымент твораў вялікі: саламяная скульптура, утылітарна-бытавы посуд, кветкавыя букеты, дэкаратыўныя пано, абярэгі, вянкі.
Шумская Валянціна Леанідаўна Нарадзілася ў в. Жыгулі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласціў 1972 г. Валодае некалькімі відамі творчасці: выцінанкай, вышыўкай крыжыкам, вязаннем і ткацтвам, але перавагу аддае рабоце з саломкай.Саломапляценню вучылася на курсах Віцебскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці ў Н.Л. Федарыставай і Народнага майстра Беларусі Адама Мікалаевіча Краўчука.  Працуе метадыстам па ткацтву ў Верхнядзвінскім раённым Доме рамёстваў. У асартыменце твораў прысутнічаюць: саламяная скульптура (лялькі), утылітарна-дэкаратыўныя вырабы (скарбонкі, сухарніцы, кошыкі), кветкавыя букеты,  дэкаратыўныя пано і іншыя. Дадаткова з саломкай выкарыстоўвае тканіну як фон для асновы, а таксама сухія травы. В.Л. Шумская ўдзельнічае ў раённых і абласных выставах, кірмашах рамёстваў і фестывалях народнай творчасці. З’яўляецца лаўрэатам абласной выставы ”Жывая легенда“ ІІ Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва ”Беларусь — мая песня“.
г.Віцебск
Арэхва Жанна Сяргееўна Нарадзілася ў г. Глыбокае Віцебскай вобласці ў 1964 г. Скончыла мастацка-графічны факультэт педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава ў Віцебску. Майстар саломапляцення і лозапляцення, валодае ручным ткацтвам паясоў.Працуе майстрам ва ўстанове адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж“, перадае веды і рамяство пляцення вучням. Працуючы на Віцебскай фабрыцы мастацкіх вырабаў ”Купава“, вучылася ў народнага ўмельца па саломцы В.М. Гадавальнікава. У самаадукацыі значнае месца надае кнізе В. А. Лабачэўскай і Н. М. Кузняцовай ”Возьми простую соломку“ . Ж.С. Арэхва вырабляе галаўныя ўборы, утылітарна-дэкаратыўны посуд, саламяныя скульптуры, дэкаратыўныя кветкавыя кампазіцыі і іншае. Творы знаходзяцца ў асабістых калекцыях аматараў беларускай саломкі ў Іспаніі, Германіі, Ізраілі, Літве і Украіне. Разам з вучнямі ўдзельнічае ў гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх выставах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Высокі творчы ўзровень вырабаў майстра і вучняў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі.
Вараб’ёва Людміла Мікалаеўна Нарадзілася ў с. Неўскі Энбекшыльдэрскага раёна Какчатаўскай вобласці (Казахстан) у 1965 г. Скончыла Магілёўскі тэхналагічны інтытут па спецыяльнасці ”тэхнолаг грамадскага харчавання“. На віцебскай фабрыцы мастацкіх вырабаў ”Купава“ прайшла курсы саломапляцення.З 1997 года працуе ў Віцебскім культурна-гістарычным комплексе ”Залатое кола горада Віцебска ”Дзвіна“, вядзе дзіцячы гурток саломапляцення. Л.М. Вараб’ёва працуе традыцыйнымі прыёмамі. Стварыла галаўныя ўборы для некаторых самадзейных, фальклорных, танцавальных калектываў Віцебскай вобласці. Майстар вырабіла калекцыі лялек і ўтылітарна-дэкаратыўных рэчаў. Мае шэраг аўтарскіх пляцёнак. Удзельніца гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў, конкурсаў і выстаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. З’яўляецца сябрам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці. За творчую дзейнасць Людміла Мікалаеўна ўзнагароджана граматамі і дыпломамі гарадскога і абласнога ўзроўню, а таксама прэміяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Жыльцова Ларыса Уладзіміраўна Нарадзілася ў г. Віцебску (1952). Скончыла мастацка-графічны факультэт педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава.Вядзе гурткі саломапляцення ў гімназіі № 4 г.Віцебска. Мастацтву працы з саломкай вучылася ў выдатнага педагога і майстра Івана Паўлавіча Хіцько. Л.У. Жыльцова валодае ўсімі традыцыйнымі прыёмамі пляцення з саломкі. Выконвае ўтылітарна-дэкаратыўныя вырабы, саламяную скульптуру, дэкаратыўныя маскі па матывах народных святаў, галаўныя ўборы і дэкаратыўныя інкруставаныя пано на тэмы флоры, фаўны і старажытнай архітэктуры роднага горада. Ларыса Уладзіміраўна з’яўляецца ўдзельніцай абласных выстаў народнай творчасці і прызёркай ІІІ абласнога свята-конкурсу саломапляцення ”Папараць-кветка“ ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2010).
Кадзетава Мілда Стэфанаўна Нарадзілася ў г. Ігналіна (Літва) у 1953 г. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава.Акрамя саломапляцення выдатна валодае керамікай і ткацтвам габеленаў.З 1985 года займаецца саломапляценнем. Навучала дзяцей народным беларускім рамёствам пры Віцебскім гарадскім Цэнтры дзяцей і моладзі. М.С. Кадзетава выконвае творы на тэмы беларускіх народных святаў і абрадаў: ”Дрэва жыцця“, ”Калядныя маскі“ і іншыя. Для творчай манеры майстра характэрна спалучэнне саломапляцення з ткацтвам і керамікай. Сучасныя дэкаратыўныя творы ў змешанай тэхніцы дэманструюць яе прафесіяналізм выканання і аўтарскую арыгінальнасць. За творчую і выхаваўчую дзейнасць яна адзначана граматамі і дыпломамі. Мілда Стэфанаўна з’яўляецца сябрам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.
Віцебскі раён
Лаўрыновіч Таццяна Вячаславаўна Нарадзілася ў 1990 г. Пражывае ў г.Віцебск.Малады перспектыўны майстар.Працуе метадыстам-майстрам Віцебскага раённага цэнтра народных мастацкіх рамёстваў ”Адраджэнне“. Займаецца вырабам саламяных ”павукоў“ і галаўных убораў.
Гарадоцкі раён
Гаравая Людміла Генадзьеўна Нарадзілася ў п. Свір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў 1964 г. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1991 года пражывае ў Гарадку.Спіральным саломапляценнем займаецца з 1995 года, вучылася ў Народнага майстра Беларусі А.М. Краўчука на абласных курсах. Адрадзіла калекцыю мясцовага ўтылітарна-бытавога посуду ў тэхніцы спіральнага пляцення. За калекцыю атрымала Дзяржаўную стыпендыю дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі Рэспублікі Беларусь.Людміла Генадзьеўна з’яўляецца актыўнай удзельніцай раённых, абласных, рэспубліканскіх выстаў, кірмашоў, святаў, конкурсаў і фестываляў народнага мастацтва. Член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.Народны майстар Рэспублікі Беларусь.  
Сіманковіч Васіль Паўлавіч Нарадзіўся ў 1965 годзе. Пражывае ў г.Гарадок.  Народны майстар Рэспублікі Беларусь, кіраўнік гуртка па пляценню з саломы і лазы Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору. Рамяству навучаўся ў Гаравой Л.Г. Вядзе дзейнасць па збору і фіксацыі этнаграфічных матэрыялаў. Распрацаваў уласны аўтарскі стыль пляцення вырабаў з выкарыстаннем лазовай кары. Майстар авалодаў старажытнай традыцыйнай тэхнікай спіральнага пляцення з выкарыстаннем саломы, заплеценай лентай з лазы або з кораня сасны. Майстрам створана калекцыя спіральных вырабаў па этнаграфічных узорах, знойдзеныху экспедыцыях па Гарадоцкім раёне. Прымае ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх і абласных выставах. У 2015 г. майстар удзельнічаў у выставе-продажы ІХ Ягелонскага кірмашу (Рэспубліка Польшча, г. Люблін), дзе атрымаў дыплом за лепшае афармленне пляцоўкі і запрашэнне на Х Ягелонскі кірмаш. У асноўным займаецца вырабам прадметаў утылітарнага характару – карабы, карзіны, севалкі.
Рэут Вольга Леанідаўна Нарадзілася ў г. Сянно Віцебскай вобласці ў 1970 г. Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С.М. Кірава па спецыяльнасці ”настаўнік пачатковых класаў і выяўленчага мастацтва“. Пражывае ў г.Гарадок.Працуе ў Гарадоцкім Доме рамёстваў і фальклору. Саломапляценню вучылася на курсах пры Віцебскім абласным навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці, а таксама ў мясцовага майстра М.К. Грузневіча. Валодае ўсімі прыёмамі саломапляцення і выконвае шырокі асартымент твораў: утылітарна-бытавы посуд, саламяную скульптуру, галаўныя ўборы і іншае. З’яўляецца членамЗаслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага клуба народных мастацкіх рамёстваў”Вытокі“, а таксама Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці. Вольга Леанідаўна – пастаянная ўдзельніца і прызёрка раённых, абласных і рэспубліканскіх выстаў, кірмашоў, конкурсаў і фестываляў народнага мастацтва.
Глыбоцкі раён
Бельская Дар’я Ананьеўна Нарадзілася ў в. Міхайлаўка Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці ў 1948 г.На прыканцы 1970-х гадоў занялася аплікацыяй саломкай. На чорным фоне прадстаўляла кветкавыя букеты, лёгкія паруснікі, казачныя сюжэты і іншае. Аднак найбольш значнымі ў творчасці сталі дывановыя кампазіцыі, якія складзены з кветак, букетаў, раслінных гірлянд і краявідаў. Такія пано выконваюцца па матывах маляваных дываноў вядомага майстра і мастака Язэпа Драздовіча і яго вучня і паслядоўніка мясцовага майстра Фёдара Сухавілы. Аплікацыйныя пано каштоўныя адлюстраваннем рэгіянальнай традыцыі маляваных дываноў. Пано па матывах маляваных дываноў зберагаюцца ў некалькіх музеях Рэспублікі Беларусь і ў фондзе Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Майстар – удзельніца раённых, абласных і рэспубліканскіх выстаў і фестываляў народнага мастацтва і прызёрка абласнога конкурсу саломапляцення ”Папараць-кветка“ (г. Віцебск, 2004). Дар’я Ананьеўна з’яўляецца сябрам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.
Ермаловіч Марыя Вячаславаўна Нарадзілася ў г. Глыбокае Віцебскай вобласці ў 1960 г.Народны майстар Беларусі.Рамяством саломапляцення авалодала самастойна па спецыяльнай літаратуры, а аплікацыі вучылася ў
Д.А. Бельскай. Працуе метадыстам-майстрам па саломапляценні і вядзе гурток саломапляцення ў Глыбоцкім Доме рамёстваў. Валодае ўсімі прыёмамі пляцення. Выконвае творы традыцыйнага напрамку і аўтарскія работы. У асартыменце вырабаў: ”павукі“, галаўныя ўборы, утылітарна-дэкаратыўны посуд, саламяная скульптура, дэкаратыўныя пано, у якіх прысутнічаюць творы па матывах рэгіянальных маляваных дываноў, і іншае. М.В. Ермаловіч актыўна ўдзельнічае ў раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставах, кірмашах, конкурсах і фестывалях народнай творчасці. За творчую дзейнасць узнагароджана граматамі, дыпломамі і прэміямі раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Яна з’яўляецца сябрам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.
Докшыцкі раён
Карпека Іна Генадзьеўна Нарадзілася ў в. Варганы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў 1971 г. Скончыла Мірскае мастацкае вышэйшае прафесійнае вучылішча будаўніча-рэстаўрацыйных работ.Працуе загадчыцай Докшыцкага раённага Дома рамёстваў. Саломапляценню вучылася на курсах Віцебскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці. Яе першым настаўнікам па рабоце з саломкай была мясцовы майстар – бабуля Алена, а аплікацыі вучылася ў Дар’і Ананьеўны Бельскай. Валодае ўсімі прыёмамі саломапляцення. Выконвае дэкаратыўныя пано ў тэхніцы аплікацыі, саламяную пластыку, галаўныя ўборы і іншыя творы. Іна Генадзьеўна – актыўны ўдзельнік і пераможца раённых, абласных і рэспубліканскіх выстаў, кірмашоў, конкурсаў і фестываляў народнай творчасці.
Марціновіч Таццяна Іванаўна Нарадзілася ў в. Бабічы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў 1974 г. Скончыла Віцебскае вышэйшае прафесійнае вучылішча народных мастацкіх рамёстваў па прафесіі ”вязальшчыца, ткач ручнога ткацтва, дываноўшчыца з валоданнем пляцення з саломкі“.Працуе ў Докшыцкім Доме рамёстваў. Удасканальвала навыкі рамяства ў вядомага мясцовага майстра Т.Я. Махніст. Валодае як традыцыйнымі, так і сучаснымі прыёмамі саломапляцення. Мае аўтарскія элементы пляцення. Выконвае шырокі асартымент вырабаў: ”павукі“, утылітарна-дэкаратыўны посуд, саламяныя скульптуры, кветкі, галаўныя ўборы. Выкананне апошніх стала важнейшым накірункам творчай дзейнасці майстра. Т.І. Марціновіч – актыўны ўдзельнік і пераможца раённых, абласных і рэспубліканскіх выстаў, кірмашоў, конкурсаў і фестываляў народнага мастацтва. Уладальніца Дзяржаўнай стыпендыі дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі Рэспублікі Беларусь. Сябра Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.
Таляронак Алена Георгіеўна Нарадзілася ў г.п. Варапаева Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў 1976 г. Скончыла Вiцебскае вышэйшае прафесійнае вучылішча народных мастацкіх рамёстваў па спецыяльнасці ”вязальшчыца, ткач ручнога ткацтва, дываноўшчыца з валоданнем пляцення з саломкі“. Пражывае ў г.Докшыцы.Упершыню ў дзяцінстве яе пазнаёміла з саломкай бабуля і навучыла плесці ”павукоў“. Асноўную практыку атрымала ў Глыбоцкім, а потым у Докшыцкім Доме рамёстваў, дзе зараз працуе. А.Г. Таляронак валодае ўсімі прыёмамі пляцення з саломкі і можа вырабіць любую рэч традыцыйнага асартыменту, але аддае перавагу стварэнню ўтылітарна-дэкаратыўных прадметаў: розных формаў скарбонак, блюд, сухарніц і цукерачніц. Алена Георгіеўна з’яўляецца актыўнай удзельніцай і пераможцай раённых і абласных выстаў, конкурсаў і фестываляў народнага мастацтва.
Дубровенскі раён
Сімуціна Зоя Пятроўна Нарадзілася ў 1953 г. Пражывае ў г.Дуброўна.  У 1998 годзе пры Дубровенскім раённым Доме рамёстваў стварыла клуб майстроў ”Дуброва“ і была яго кіраўніком.З 2011 года працуе метадыстам у раённым Доме рамёстваў, адраджаючы рамяство саломапляцення на Дубровеншчыне. Валодае рознымі тэхнікамі саломапляцення. Вырабляе саламяныя скульптуры, лялек, ”павукоў“. Майстар сабрала багаты матэрыял па дубровенскім саламяным ”павукам“. У яе калекцыі налічваецца больш за 15 розных па форме і значэнні ”павукоў“-абярэгаў, сярод якіх вылучаюцца: ”Пірамідальны павук“, які складаецца з 116 роўнавялікіх модуляў, упрыгожаны пацеркамі, квадрацікамі і саламянымі птушкамі; ”Вялікі ромбічных павук“ складаецца з 205 роўнавялікіх модуляў; ”Павук-зорка“, у аснове якога 20-гранны модуль, да кожнай трохвугольнай грані далучаныя па 3 доўгія саломіны, упрыгожаны пацеркамі, сонейкам, у цэнтры павука знаходзіцца саламяны анёл; ”Велікодны павук“ упрыгожаны чырвонымі велікоднымі яйкамі, саламянымі пацеркамі і квадрацікамі.
Лепельскі раён
Сям’я Чэрнікавых: Святлана Сямёнаўна (1959 г.н.), Андрэй Мікалаевіч (1982 г.н.), яго дзеці – Анастасія і Вікторыя (2007 г.н.) Нарадзіліся і пражываюць у г.Лепель. Маці з сынам у розны час скончылі Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію.С.С.Чэрнікава працаваць з саломкай пачала з 1991 года, праз год скончыла курсы Віцебскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці. Валодае ўсімі прыёмамі традыцыйнага беларускага пляцення, а таксама выкарыстоўвае спосабы пляцення іншых еўрапейскіх народаў. Перавагу аддае саламянай скульптуры.  Мае больш за 300 вучняў, сярод якіх яе  сын Андрэй. Засвоіў беларускія традыцыйныя прыёмы пляцення, зацікавіўся швейцарскай тэхнікай пляцення. Стварае калядныя ўпрыгожванні, абрадавыя маскі, жніўныя вянкі і ”бароды“, галаўныя ўборы, лялькі. Зараз сваё майстэрства маці з сынам перадаюць унучкам Анастасіі і Вікторыі. Майстры з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі раённых, абласных, міжнародных выстаў, кірмашоў, конкурсаў і фестываляў народнага мастацтва (Венгрыя, Германія, Бельгія, Англія, Галандыя).
Лёзненскі раён
Шляхтава Алена Леанідаўна Нарадзілася ў г.п. Лёзна Віцебскай вобласці ў 1971 г.Саломапляценню вучылася самастойна па спецыяльнай літаратуры і кансультацыях вядучых майстроў вобласці. Авалодала ўсімі традыцыйнымі прыёмамі работы з саломкай. У асартыменце яе вырабаў прысутнічаюць: жаночыя галаўныя ўборы, саламяная скульптура, дэкаратыўныя пано, ажурныя кветкі. Важнае месца ў творчасці займаюць ”павукі“, у ліку іх  дэкаратыўныя, а таксама створаныя на сабраным рэгіянальным матэрыяле – ”Лёзненскі павук“. Вывучэнне каляндарных народных святаў і абрадаў падштурхнула майстра на стварэнне кампазіцый на гэтыя тэмы. У  рабоце  яна аддае перавагу камбініраванай тэхніцы. Алена Леанідаўна з’яўляецца актыўным ўдзельнікам раённых і абласных выстаў, кірмашоў, конкурсаў і фестываляў народнага мастацтва.
Міёрскі раён
Чарняўскі Баляслаў Часлававіч Нарадзіўся ў в. Важа Міёрскага раёна ў 1957 г. Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С.М. Кірава.Працуе выкладчыкам ў Міёрскай дзіцячай школе мастацтваў. Традыцыйнымі прыёмамі саломапляцення і лозапляцення авалодаў самастойна па спецыяльнай літаратуры. У калекцыі твораў прысутнічаюць галаўныя ўборы, кветкі, жаночыя ўпрыгожванні і саламяныя скульптуры, якія займаюць важнейшае месца ў яго творчасці. Найбольш выразныя з іх – ”Конь“, ”Сава“,  ”Певень“, ”Зубр“ і іншыя. Майстар разам з жонкай і сынамі актыўна ўдзельнічае ў раённых, гарадскіх і  абласных выставах, кірмашах, фестывалях і конкурсах народнай творчасці і мае творчыя перамогі і ўзнагароды за іх. Сябра Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.
г.Наваполацк 
Радзько Нэля Аляксандраўна Нарадзілася ў г.п. Расоны Віцебскай вобласці ў 1985 г. Скончыла Віцебскае дзяржаўнае вучылішча мастацтваў па спецыяльнасці ”мастак-майстар“. Пражывае ў г.Наваполацк.Пасля вучобы працавала ў Наваполацкім Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры кіраўніком народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў ”Прамень“. Зараз працуе на Наваполацкім тэлебачанні. Першыя навыкі саломапляцення атрымала падчас вучобы ад Алы Канстанцінаўны Грыцэнка, а спіральнаму пляценню навучылася ў Віцебску на абласных курсах у народнага майстра Беларусі А.М. Краўчука, далей развівалася самастойна. Майстар разам з натуральнай выкарыстоўвае фарбаваную каляровую саломку, атласныя стужкі, сухія травы і кветкі. Шырока прымяняе пляценне з лазы і камбініруе яе ў творах з саломкай. Галоўная тэма творчасці – кветкі і кветкавыя кампазіцыі. Удзельніца і пераможца гарадскіх і абласных выстаў, пленэраў, конкурсаў і фестываляў народнага мастацтва.
Пастаўскі раён
Брэсская КрысцінаМікалаеўна Нарадзілася ў 1989 г. Скончыла БДПУ імя. М.Танка, факультэт эстэтычнай адукацыі па спецыяльнасці ”выяўленчае мастацтва, чарчэнне, народныя мастацкія промыслы“. Пражывае ў г.Паставы.  Працуе ў Доме рамёстваў ”Стары млын“ метадыстам па традыцыйным народнаму касцюму. Валадае рознымі відамі творчасці – вышыўка, саломапляценне, ткацтва, мастацкі роспіс. За час працы створана калекцыя лялек у змешанай тэхніцы – у спалучэнні ткацтва, пляцення саломкай, вышыўкі.        
Петух Таццяна Мікалаеўна Нарадзілася ў 1973 г. у г.Паставы.Скончыла Віцебскі педагагічны інстытут імя Кірава, мастацка-графічны факультэт па спецыяльнасці ”выкладчык чарчэння, малявання і працы“.  З 1998 г. займае пасаду дырэктара Пастаўскага Дома рамёстваў ”Стары млын“. Валодае рознымі відамі творчасці – саломапляценнем, выцінанкай.    Творчыя работы майстра знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Польшчы, Літве, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Нарвегіі. Член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці па выцінанцы.
Танана Гераіма Пятроўна Нарадзілася ў в. Грэйцава Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці  ў 1943 г. Вучылася ў Магілёўскім культурна-асветніцкім вучылішчы. Добра валодае ткацтвам на кроснах.Працавала ў Пастаўскім Доме рамёстваў ”Стары млын“, перадавала свой творчы вопыт дзецям у гуртках.Рамяство саломапляцення і аплікацыі вывучала самастойна. У калекцыі твораў: утылітарна-дэкаратыўныя вырабы, галаўныя ўборы, жаночыя ўпрыгожванні і рэгіянальныя павукі-”саламоны“ двух відаў – рамбічны, упрыгожаны ”сонейкамі“ і дванаццаціканцовая зорка, упрыгожаная папяровымі кветкамі па вуглах. Значнае месца ў творчасці займаюць блізкія да наіўнага напрамку пано на тэмы народных і хрысціянскіх святаў, кветкавыя і сюжэтныя кампазіцыі. Яны выкананы ў змешанай тэхніцы, падобнай на калаж, прыёмамі саломапляцення з выкарыстаннем дадатковых матэрыялаў – сухіх раслін і тканін з каляровымі фарбаванымі элементамі кампазіцый. Лепшыя творы  Гераімы Пятроўны дэманстраваліся на раённых і абласных выставах і фестывалях народнай творчасці.
Полацкі раён
Каранеўская Таццяна Уладзіміраўна Нарадзілася ў г.Полацк у 1966 г. Скончыла Віцебскае культурна-асветніцкае вучылішча.Працуе кіраўніком народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў ”Роднасць“ Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур. Мастацтву аплікацыі і пляцення з саломкі вучылася на курсах пры Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (2005 г.), потым развівалася самастойна. Валодае ўсімі прыёмамі пляцення, выконвае творы традыцыйнага напрамку і аўтарскія работы: “павукі“, галаўныя ўборы, утылітарна-дэкаратыўныя вырабы (скарбонкі, сухарніцы, кошыкі), саламяныя скульптуры, дэкаратыўныя пано. Удзельніца і пераможца гарадскіх і абласных выстаў, конкурсаў і фестываляў народнага мастацтва.
Сапега Ала Мікалаеўна Нарадзілася ў в. Казяны Браслаўскага раёна ў 1955 г. Атрымала вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці  ”хімік- біёлаг“. Пражывае ў г.Полацк.Працавала кіраўніком узорнай студыі ”Беларуская саломка“ пры дзяржаўным аб’яднанні пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі г. Полацка. Вывучала рамяство з дапамогай спецыяльнай літаратуры і кансультацый майстроў. У яе выпрацавалася свая творчая манера. Аўтарскім дасягненнем з’яўляецца тэхніка ”чарапічнага насціла“, пры якой дэталі аплікацыі накладваюцца адна на другую з невялікім змяшчэннем, часткова перакрываючы адна другую. Пры гэтым ствараецца эфектная рэльефнасць фактуры і багацце святла і цені. Пано на чорным фоне выконваюцца тэхнічна бездакорна. Кантрастна выдзяляюцца залацістыя дывановыя кветкавыя ўзоры: гірлянды і букеты; семантычныя стылізаваныя ”дрэвы жыцця“ і вазоны з пышнымі кветкамі, сімвалізуючымі ”жаночую долю“. З’яўляецца сябрам народнага клуба народных мастацкіх рамёстваў ”Роднасць“ Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур г. Полацк.
Расонскі раён
Луткоўская Вікторыя Уладзіміраўна Нарадзілася ў 1989 г.Скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж па спецыяльнасці”кераміка і ювелірнае мастацтва“; мастацка-графічны факультэт ВДУ імя П.М.Машэрава па спецыяльнасці ”выяўленчага мастацтва і камп’ютэрная графіка“. Пражывае ў г.п. Расоны Віцебскай вобласці.Саломапляценнем стала займацца ў школьныя гады, наведвала гурток саломапляцення. Падчас вучобы ў каледжы наведвала заняткі па саломапляценні. Дыпломнаяработа – саламяная лялька ”Дажыначка“, вышынёй 1метр. Пры працы з саломкай перавагу аддае інкрустацыі. З 2012 годапрацуе кіраўніком гуртка па саломапляценні ў Расонскім раённым Дом рамёстваў. Удзельніца выстаў, конкурсаў, міжнародных фестываляў.  
Смаргунова Вольга Леанідаўна Нарадзілася ў 1981 годзе. Мае вышэйшую юрыдычную адукацыю. Пражывае ў г.п. Расоны Віцебскай вобласці.  Працуе дырэктарам Расонскага раённага Дома рамёстваў, а таксама кіраўніком гуртка па саломапляценні ”Залатая саломка“. Валодае рознымі тэхнікамі саломапляцення.  Вырабляе лялек, кветкі, дэкаратыўныя пано, калядныя маскі, саламяныя скульптуры, галаўныя ўборы, куфры. Член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
Сенненскі раён
Грыбоўская Валянціна Міхайлаўна Нарадзілася ў 1968 годзе. Пражывае ў г. Сянно.У 1996 годзе самастойна звярнулася да саломкі, а ў 1998 годзе скончыла абласныя курсы па саломапляценні пры Віцебскім абласным метадычным цэнтры народамі творчасці пад кіраўніцтвам Федарыставай Н.Л.Валодае ўсімі відамі традыцыйнага аб’ёмнага і плоскага пляцення, а таксама аплікацыяй і інкрустацыяй саломкай. Творчыя працы яе разнастайныя. Гэта дэкаратыўныя пано – ”Кветкі“, ”Сонца“, ”Зубр“, ”Дрэва жыцця“, ”Кветка шчасця“. Сярод утылітарна-бытавых вырабаў – ”Сундук“ і розныя стравы. Тэмы народных святаў і абрадаў прадстаўлены ”Каляднай зоркай“, павукамі, маскамі ”Каза“ і  ”Чорт“. У калекцыі прысутнічае ”Сенненскі павук“, створаны па ўспамінах жыхаркі вёскі Нямойта Сенненскага раёна Галавач Яўгеніі Сямёнаўны. Гэта раскошны рамбічны павук упрыгожаны зернямі трохкаляровай фасолі. Майстар – удзельніца раённых, абласных, рэспубліканскіх фестываляў, у тым ліку міжнародных фестываляў народнага мастацтва ў Латвіі, з’яўляецца ўдзельнікам народнага клуба народных мастацкіх рамёстваў ”Натхненне“ Сенненскага Дома рамёстваў.
Талачынскі раён
Станкевіч Ларыса Віктараўна Нарадзілася ў г.Душанбэ (Таджыкістан) у 1971 г. Скончыла Магілёўскае вучылішча мастацтваў імя Н.К.Крупскай па спецыяльнасці ”мастак-майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкладчык“.Пражывае ў г. Талачын.Працуе метадыстам-майстрам у Талачынскім раённым Доме рамёстваў. Займаецца пляценнем і аплікацыяй з саломкі. Член народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў ”Талака“ Талачынскага раённага Дома рамёстваў. Удзельніца і пераможца гарадскіх і абласных выстаў, конкурсаў і фестываляў народнага мастацтва.
Ушацкі раён
Бабянок Ганна Аляксандраўна Нарадзілася у г.Мазыр Гомельскай вобласці ў 1981 г. Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава па спецыяльнасці ”настаўнік малодшых класаў“. Пражывае ў г.п.УшачыМайстар — сябранароднага клуба народных мастацкіх рамёстваў ”Адраджэнне“Ушацкагараённага Дома рамёстваў. З 2005 г. працуе ў Цэнтры дзяцей і моладзі Ушацкага раёна. Валодае рознымі тэхнікамі:саломапляценне, лозапляценне, валянне, вязанне, вышыванне,бісерапляценне, захапляеццашыццём лялек, вырабам цацак, апрацоўкай бяросты і іншыхпрыродных і штучных матэрыя- лаў. Удзельніца і пераможца шматлікіх святаўнароднай творчасці і конкурсаў.
Смык Айгуль Аразалаўна Нарадзілася ў г. Караганда (Казахстан) у 1971 г. З 1982 года пражывае ў г.п. Ушачы.Скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава.Валодае некалькімі відамі народнай творчасці: вязаннем і вышыўкай, жывапісам алеем і акварэллю, але галоўнае месца ў творчасці належыць рабоце з саломкай.Прадстаўляе Ушацкі раённы Дом рамёстваў.Рамяству саломапляцення вучылася на абласных курсах у Віцебску, потым развівалася самастойна. Майстар карыстаецца традыцыйнымі пляцёнкамі і камбініруе іх у творах. Дадаткова прымяняе лён і дэкаратыўныя стужкі. У асартыменце вырабаў прысутнічаюць:  утылітарна-дэкаратыўны посуд, саламяная скульптура, галаўныя ўборы, абрадавыя маскі, ”павукі“ і іншыя творы. Айгуль Аразалаўна – актыўны ўдзельнік раённых і абласных выстаў, конкурсаў і фестываляў народнай творчасці.
Чашніцкі раён
Атрашкевіч Валянціна Барысаўна Нарадзілася ў г. Быхаве Магілёўскай вобласці ў 1961 г. Скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум у 1982 г. Валодае некалькімі відамі творчасці: выцінанкай, вязаннем, фларыстыкай, глінянай пластыкай, але найлепшых поспехаў дасягнула ў саломапляценні,Працуе кіраўніком народнага клуба народных мастацкіх рамёстваў ”Майстар“ Чашніцкага Дома рамёстваў.Саломапляценнем займаецца з 1997 года. Першыя навыкі ў рабоце з саломкай атрымала ад народнага майстра Беларусі Т.А. Худзяковай, далей развівілася самастойна. В.Б. Атрашкевіч выконвае традыцыйныя вырабы: саламяную скульптуру, абклады да абразоў, галаўныя ўборы, жаночыя ўпрыгожванні i іншае. Разам з натуральнай і таніраванай саломкай выкарыстоўвае дадатковыя матэрыялы: каляровыя ніткі і тканіну. Валянціна Барысаўна з майстрамі клуба прымае ўдзел у выставах, конкурсах і фестывалях народнага мастацтва. З’яўляецца пераможцам  ІІІ абласнога свята-конкурсу саломапляцення ”Папараць-кветка“ ў намінацыі ”Рэч культава-абрадавага прызначэння“ за абклад да абраза. (г. Віцебск, 2010).
Худзякова Тэрэса Альфонсаўна Нарадзілася ў в. Мунцавічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і патомных майстроў у 1956 г.Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута імя С.М. Кірава.Пражывае ў г.Новалукомль Чашніцкага раёна.Народны майстар Беларусі. Заснавальніца Новалукомльскай школы саломапляцення. Прадзед быў вядомым ганчаром, прабабуля і маці – саломапляцельшчыцы. Першую работу Тэрэса спляла пад наглядам маці, якая прывіла ёй глыбокую павагу да народнай творчасці. Валодае ўсімі вядомымі прыёмамі саломапляцення і карыстаецца мноствам аўтарскіх. У багатым асартыменце вырабаў – утылітарна-дэкаратыўны посуд, галаўныя ўборы, саламяная пластыка, жаночыя ўпрыгожванні і кветкі. Знакавае і ганаровае месца займаюць кветкі шчасця ”Папараць-кветкі“, у якія майстар укладае пажаданні шчасця, кахання, мудрасці, здароўя і дабрабыту. Прыгожыя кветкі маюць вялікія памеры і складаныя кампазіцыі. Актыўная ўдзельніца і пераможца конкурсаў, пленэраў, выстаў і фестываляў народнага мастацтва. Вывучыла больш за 200 майстроў саломапляцення. З’яўляецца сябрам Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.
Елісеева Зінаіда Сяргееўна Нарадзілася ў в. Лужкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці ў 1947 г. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута імя С.М. КіраваПершыя ўрокі саломапляцення атрымала ад маці. Працягвала ўдасканальвацца рамяству па кнізе В.А. Лабачэўскай і Н.М. Кузняцовай ”Возьми простую соломку“. Валодае ўсімі прыёмамі пляцення і прымяняе аўтарскія. Займае вядучае месца на Віцебшчыне як майстар, развіваючы традыцыі храмавага саломапляцення майстроў XVII-XIX стагоддзяў Абклады да абразоў З.С. Елісеевай дэкаратыўныя, ідэйна змястоўныя і сімвалічныя. Яны нясуць інфармацыю аб вобразах святых, якія пры гэтым з’яўляюцца дамініруючымі. Галоўным у творах з’яўляецца духоўны змест. Майстар прадстаўляе творчасць як па свецкай лініі – ад устаноў культуры, так і ад Віцебскай Епархіі Маскоўскага Экзархата, мае вучняў і паслядоўнікаў творчасці. Зінаіда Сяргееўна адзначана шматлікімі ўзнагародамі, у тым ліку памятным знакам – медалём ”2000 год Хрысціянству“ і дыпломам аб прысваенні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі ”Народная творчасць“ (2000).
Шаркаўшчынскі раён
Дубоўская Вікторыя Казіміраўна Нарадзілася ў вёсцы Юркава Шаркаўшчынскага раёна1965 годзе. Скончыла Мінскі інстытут культуры па спецыяльнасці ”бібліятэкар-бібліёграф“.Дырэктар Шаркаўшчынскага Цэнтра рамёстваў. Навыкі саломапляцення набывала самастойна, карыстаючыся літаратурай – В.А. Лабачэўская ”Возьми простую соломку“, З.В. Казлова ”Бытовые изделия из соломки“. У працы выкарыстоўвае выбеленую жытнюю саломку. Вывучае традыцыйныя формы пляцення, займаецца аплікацыяй. Вырабляе капелюшы, брылі, дзявочыя вянкі.
Леднік Ала Нікіфараўна Нарадзілася ў 1949 г. Скончыла Вялікалукскі сельскагаспадарчы інстытут.Працуе кіраўніком гуртка ”Саламяная кветка“ ў Шаркаўшчынскім раённым Цэнтры рамёстваў. Аплікацыя з саломкі – любімы занятак. Стварыла вялікую колькасць работ, якія адрозніваюцца арыгінальнасцю, актуальнасцю і высокім узроўнем выканання.
Шумілінскі раён
Сцержанкова Наталля Аляксандраўна Нарадзілася ў в. Палата Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў 1979 г. Скончыла Полацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча.Падчас вучобы займалася ў гуртку аплікацыі саломкай у І.В. Жаваранкавай. У 1999 годзе вучылася на курсах саломапляцення пры Віцебскім абласным навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці. Працуе у Шумілінскім Доме рамёстваў. Уваходзіць у склад народнага клуба народных мастацкіх рамёстваў Шумілінскага раёна. Н.А. Сцержанкова валодае ўсімі традыцыйнымі прыёмамі пляцення. Выконвае ўтылітарна-дэкаратыўны посуд, саламяную скульптуру, галаўныя ўборы, дэкаратыўныя пано, кветкі, маскі і жаночыя ўпрыгожванні. Значнае месца ў яе творчасці займае выраб саламяных ”павукоў“, калекцыя якіх знаходзіцца ў фондзе Шумілінскага Дома рамёстваў. Наталля Аляксандраўна – паспяховы ўдзельнік і пераможца раённых, абласных і рэспубліканскіх выстаў, кірмашоў і фестываляў народнай творчасці.