Атрашкевіч Валянціна Барысаўна

Атрашкевіч Валянціна Барысаўна
1961 г.н.
г. Чашнікі

Атрашкевіч Валянціна Барысаўна нарадзілася 7 жнiўня 1961 года ў г. Быхаў Магілёўскай вобласці. У 1983 годзе скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум.

Валянціна Барысаўна з’яўляецца кіраўніком народнага клуба майстроў і мастакоў народных мастацкіх рамёстваў ”Майстар“ з мая 2007 года.

Валодае многімі відамі творчасці: вязанне, саломапляценне, батык, фларыстыка, кераміка, выцінанка. Як майстар народных мастацкіх рамёстваў з’яўляецца актыўным удзельнікам рэспубліканскіх, абласных і раённых аглядаў-конкурсаў і мерапрыемстваў.

Дзякуючы яе творчай і добрасумленнай працы не раз народны клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў ”Майстар“ атрымліваў прызавыя месцы, удзельнічаючы ў абласных конкурсах. Клуб быў узнагароджаны: дыплом ”Гран-пры“ за ўдзел у абласной выставе-конкурсе ”Карнавал масак“ (г.Віцебск, 2018 г.); дыплом ІІ ступені ў намінацыі ”За дасканалае валоданне тэхнікай валюшнага рамяства і захаванне лакальных формаў“  абласной выставы-конкурсу ”Ой, праду, араду кудзеліцу“ (г. Віцебск, 2019 г.); дыплом І ступені ў намінацыі  ”Твор рытуальна-абрадавага характару“свята-конкурсу па саломапляценні ”Папараць-кветка“ ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (г.Віцебск, 2019 г.).