АДКРЫТЫ КОНКУРС АМАТАРСКІХ ТУРЫСТЫЧНЫХ ФІЛЬМАЎ “ПАДАРОЖЖА ПА СІНЯВОКАЙ”

Конкурс упершыню адбыўся ў 2017 годзе з мэтай папулярызацыі турызму ў Беларусі, павышэння ўзроўню аматарскага кіно па ініцыятыве рэжысёра народнай кінастудыі “Летапіс” Талачынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Дзмітрыя Іўчанка. У 2018 годзе гэты конкурс адзначаны дыпломам у намінацыі “Праект года” Нацыянальнай турыстычнай прэміі “Пазнай Беларусь”. Старшынёй журы з’яўляецца кінарэжысёр Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Яўген Сяцько.

г. Талачын (штогод)