АДКРЫТЫ ФЕСТЫВАЛЬ АЎТАРСКАЙ ПЕСНІ, ПАЭЗІІ І ВІЗУАЛЬНЫХ МАСТАЦТВАЎ “ВІЦЕБСКІ ЛІСТАПАД”

Фестываль праводзіцца з 1987 года (да 2016 года – фестываль-свята аўтарскай песні) і з’яўляецца найстарэйшым фестывалем аўтарскай песні і паэзіі, які праходзіць на закрытай канцэртнай пляцоўцы, дзе выступаюць аўтары-выканаўцы з Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа. Фестываль складаецца з конкурсу аўтарскай песні, паэзіі і выканаўчага майстэрства, а таксама майстар-класаў.  

г. Віцебск (штогод)