ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

Абрад “Насіць намётку” в. Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці

Аўтар admin 16.01.2020

Назва абрада паходзіць ад словазлучэння “аб адзін дзень”. Сама назва падказвае, што нешта павінна было адбыцца за адзін дзень. Менавіта за адзін дзень ці за адну ноч вяскоўцам неабходна было выткаць адрэз палатна. Рабілі гэта, каб абараніць вёску ад небяспекі: хваробы, засухі ці нават вайны.

На працягу ХІХ стагоддзя выраб абыдзённага палатна быў даволі пашыранай практыкай па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Выраблялі абыдзённік яшчэ і ў першай палове ХХ стагоддзя, асабліва падчас Другой сусветнай вайны. Паступова абрад гэты адыходзіць у нябыт і застаецца пераважна ў пасіўнай форме – ў памяці людзей.

У вёсцы Папшычы абыдзённы абрад захаваўся да цяперашняга часу і ператварыўся ў сталую практыку. Штогод на свята Спаслання Духа Святога на апосталаў па календары каталіцкай канфесіі (“Зялёныя свёнткі”) жыхары вёскі збіраюцца для здзяйснення абраду ля прыдарожнага крыжа. Абрад распачынаецца адмысловым спевам (“Królu nieba wysokiego”), пасля чаго разгортваецца адрэз палатна, ці, як яго называюць вяскоўцы “намётка”. На намётку кладуць грашовую ахвяру. Намётку праносяць над маленькімі дзецьмі і іх бацькамі, што заклікана паўплываць на іх здароўе і дабрабыт. Працэсія з разгорнутай намёткай (даўжыня тканіны прыкладна 6м.) накіроўваецца да капліцы на могілкі. Там адбываецца асвячэнне намёткі і яе ахвяраванне касцёлу.  Усе вяскоўцы вераць у моц намёткі, у тое, што яна засцерагае ад хваробаў і рознай бяды іх родную вёску.

[envira-gallery id=»2242″]

Share

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Анонс

МАЙСТАР-КЛАСЫ

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Рубрыка

  • Instagram
  • Youtube
  • Vk