АБЛАСНОЕ СВЯТА-КОНКУРС АМАТАРСКІХ ДЗІЦЯЧЫХ ТЭАТРАЛЬНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ “МАЛАЯ СЦЭНА”

Абласное свята-конкурс аматарскіх дзіцячых тэатральных калектываў “Малая сцэна” праводзіцца з 2016 года (раз у два гады) з мэтай папулярызацыі тэатральнага мастацтва сярод падрастаючага пакалення, падтрымкі дзейнасці тэатральных калектываў, павышэння іх  прафесійнага ўзроўню. У конкурсе прымаюць удзел аматарскія дзіцячыя тэатральныя калектывы вобласці незалежна ад ведамаснай прыналежнасці, якія маюць найменне “ўзорны”, альбо сваім творчым узроўнем прэтэндуюць на ​​прысваенне наймення. Узрост удзельнікаў ад 7 да 17 гадоў. Прадстаўляюцца творчыя работы па наступных намінацыях: драматычны спектакль і малыя тэатральныя формы (монаспектакль, літаратурна-музычная кампазіцыя, аднаактавы спектакль, мініяцюра).  

г. Лепель (раз у два гады)