Танцы, якія жывуць у народзе, – сапраўдная энцыклапедыя жыцця, з нематэрыяльнай культурнай спадчыны яны з’яўляюцца самымі відовішчнымі.
У снежні 2025 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь разгледзіла пытанне аб наданні статусу і катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Традыцыйныя карагоды і танцы Талачынскага раёна”. Танцы характэрныя менавіта для Талачынскага раёна: “Крыўлянская кадрыля”, “Рамашкаўскія карагоды”, “Рамашкоўская лявоніха” і гульнявы карагод “Чарнавусы каралек”. За кожным з гэтых самабытных, яркіх, непаўторных танцаў – гісторыя, якую проста неабходна зберагчы, перадаць наступным пакаленням. Дзякуючы фальклорнаму народнаму калектыву “Суседзі”, удалося адрадзіць “Крыўлянскую кадрылю”, назву якому дала аднайменная вёска. Захаванне танца “Чарнавусы каралек” – гэта заслуга калектыву “Вяскоўцы”. А танцы з Рамашкава зноўку вярнуліся дзякуючы фальклорнаму калектыву “Супружанкі”.
Беларускі народны танец, які дайшоў да нас, хвалюе і сёння сваёй прыгажосцю і каларытам.
Віншуем з наданнем статусу НКС!


