Абласное свята нацыянальных культур ”Нас з’яднала зямля Беларусі“ ў межах XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбылося 28 лістапада 2025 года ў г.п.Бешанковичы.
У свяце прымалі удзел творчыя калектывы, індывідуальныя выканаўцы, майстры народных мастацкіх рамёстваў з 12 раёнаў (Аршанскі, Бешанковіцкі, Верхнядзвінскі, Докшыцкі, Лепельскі, Лёзненскі, Міёрскі, Полацкі, Сенненскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі) і г.Віцебска.
У рамках свята на выставах і ў канцэртнай праграме былі прадстаўнікі наступных нацыянальнасцяў: азербайджанцы, армяне, башкірцы, грэкі, казахі, ланкійцы, латышы, малдаване, рускія, украінцы, яўрэі, а таксама прадстаўнікі казачай культуры.




