20 верасня 2025 г. у гарадскім парку “Паўвостраў” (г.Міёры) адбылася абласная інтэрактыўная выстава-конкурс мастацкіх вырабаў ”Птушыны перапалох“ у межах экалагічнага свята ”Жураўлі і журавіны Міёрскага краю“.
Больш за 70 майстроў Віцебскай вобласці прадставілі свае работы ў розных тэхніках: разьба па дрэве, кераміка, ткацтва, вышыўка, роспіс па шкле і многае іншае. Асноўнай тэмай выставы стала птушка – сімвал натхнення і гармоніі з прыродай.



