11 верасня ў ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” адчыніла дзверы ўнікальная выстава-конкурс прадметаў побыту ”У гаспадара і гаспадыні“.
На выставе прадстаўлены ўнікальная калекцыя мужчынскіх прылад і інструментаў. Гэта адмысловая частка экспазіцыі, якую вы не ўбачыце больш нідзе! Тут сабраны вытанчаныя і трывалыя інструменты, якія сведчаць пра майстэрства і вынаходлівасць мужчын у розных рамёствах. Падчас адкрыцця выставы абыўся ўнікальны майстар-клас па пляценні рыбацкай сеткі.
Гэта не проста экспазіцыя, а сапраўднае падарожжа ў глыбіні беларускай культуры, дзе кожны прадмет – сведка гісторыі, працавітасці і таленту нашых продкаў. Выстава будзе працаваць з 11 верасня па 3 кастрычніка ў выставачнай зале ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”. Чакаем вас, каб разам адкрыць для сябе скарбы беларускай спадчыны!






