Віцебшчына маштабна прадстаўлена на ХХХІІ Дні беларускага пісьменства ў Лідзе.

У скверы каля Лідскага райвыканкама праходзіць свята ткацтва “Ад прадзіва да ткацтва”, у якім прымаюць удзел майстры з Гарадоцкага і Лепельскага раёнаў Віцебскай вобласці.

На пляцоўцы кожны жадаючы зможа не толькі пабачыць тэкстыльныя вырабы, але і атрымаць майстар-клас “з рук у рукі” ад носьбітаў традыцый усёй Рэспублікі Беларусь.

Таксама працуе выстава нематэрыяльнай культурнай спадчыны пад адкрытым небам.

Майстры Шаркаўшчынскага, Докшыцкага і Глыбоцкага раёнаў шчодра дзеляцца сакрэтамі саломапляцення, выцінанкі, маляванкі, ствараюць вытанчаныя берасцянікі і шмат іншага.