Спецыялісты ўстаноў культуры Віцебскай вобласці 22 і 23 жніўня 2025 года прынялі ўдзел у Рэспубліканскім семінары-практыкуме “Культурна-турыстычная дзейнасць устаноў культуры Слонімскага, Мастоўскага, Зельвінскага раёнаў: сучасныя тэндэнцыі”.
Дзе на працягу двух дзён спецыялісты з устаноў культуры ўсёй рэспублікі знаёміліся з турыстычнай прывабнасцю Гродзенскай вобласці, дазналіся пра народныя традыцыі і рэгіянальныя культурныя брэнды, дзяліліся прафесійным досведам, каштоўнымі ідэямі і інавацыйнымі падыходамі ў рабоце.