15 мая 2025 года адбылася творчая сустрэча ў межах праекта ”Школа ганчара“.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі наведалі экалагічны клас і музей ДУА “Германавіцкая сярэдняя школа”, выставу керамічных вырабаў “Цуд глінянага круга” з экспазіцыі УК “Мастацка-этнаграфічны музей імя Я.Н.Драздовіча”.
У межах правядзення праекта адбылася прэзентацыя грамадскай ініцыятывы “Гончарство – как ремесло, доступное каждому”. Сваім майстэрствам падчас правядзення майстар-класа падзяліўся народны майстар Рэспублікі Беларусь, ганчар Сяргей Рымдзёнак.




