Падведзены вынікі відэаконкурсу аркестраў “Гучаць аркестры над Дзвіною і Дняпром”, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Конкурс праводзіўся з мэтай папулярызацыі і развіцця інструментальнага жанру, павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства ўдзельнікаў аркестравых калектываў і папаўнення іх рэпертуару.
У конкурсе прынялі ўдзел 82 творчыя калектывы ўстаноў культуры і адукацыі Віцебскай вобласці з найменнем ”народны“, ”узорны“, а таксама калектывы без наймення. Большасць аркестраў і ансамбляў прадэманстравалі высокі выканаўчы і мастацкі ўзровень.
Гран-пры конкурсу атрымаў узорны аркестр народных iнструментаў ДУА ”Дзiцячая школа мастацтваў iмя А.В.Багатырова г.Вiцебска“.