У 2025 годзе адзначаецца 80 гадоў Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Праз многія дзесяцігоддзі памяць пра подзвіг народа, які ўнёс вялікі ўклад у Перамогу над фашызмам – свяшчэнная. У шэрагу іншых святаў Дзень Перамогі займае асаблівае месца ў гісторыі і жыцці нашай краіны. Менавіта яму мы абавязаны сваёй свабодай, незалежнасцю, будучыняй.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ № 316 ад 5 кастрычніка 2023 г. «Аб падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў».
Да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” на працягу года падрыхтаваў шэраг мерапрыемстваў.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя:
− 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне;
− 66-й сустрэчы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Расіі і Беларусі на Кургане Дружбы (на працягу года).
Абласны конкурс сцэнарыяў ”80 мирных лет“, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (студзень- сакавік) .
Абласны (завочны) відэа-конкурс ”Гучаць аркестры над Дзвіною і Дняпром“, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (люты-май).
Х абласная патрыятычная акцыя ”Прорыв Победы“ (1 мая).
Абласное свята-конкурс самадзейных паэтаў і кампазітараў ”Песні сунічных бароў“, прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (21 чэрвеня).
Сумесны выставачны праект ДУ ”Віцебскі АМЦНТ“ і УК ”Віцебскі абласны краязнаўчы музей“ па інсітнаму мастацтву ”Погляд мастака“, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (сакавік-снежань).
Рэспубліканская выстава інсітнага (наіўнага) мастацтва ”Iнсіта-2025“, прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (май).
Зборнік па выніках абласнога конкурсу сцэнарыяў мерапрыемстваў ”Май Великий! Май Победный!“, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (красавік).
Каталог па выніках Рэспубліканскай выставы інсітнага (наіўнага) мастацтва ”Iнсіта-2025“, прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (верасень).